Экспертыза "К" № 23 / 1306 за 2017-06-10
Гук, тэст, Мінск з гуртом Re1ikt
Некаторы час таму ў Мінску вызначыліся з пляцоўкамі для выступаў вулічных музыкантаў. У асноўным гэта падземныя пераходы ў розных раёнах сталіцы, але ёсць і “цэнтравыя” месцы — накшталт тэрыторыі Верхняга горада. 450 заявак ад прафесіяналаў і аматараў паступіла ў адрас праекта “Пешаходка” — аднаго з адказных за арганізацыю такіх канцэртаў. Амаль усім ім быў дадзены дазвол на іх ад гарадскіх уладаў і журы, што адслухоўвала прэтэндэнтаў. А з 29 мая выступы афіцыйна і стартавалі: яны праходзяць з 14.00 да 17.00 і з 20.00 да 22.00 па буднях, і з 14.00 да 22.00 у выхадныя. У адзін з дзён карэспандэнт “К” у кампаніі з удзельнікамі гурта Re1ikt Уладзімірам Казловым, Аляксандрам Дземідзенкам, Дзмітрыем Наркевічам, Віталём Макшуном і каардынатарам “Пешаходкі” Уладзіславам Пінчуком выправіліся пратэсціраваць некалькі пляцовак на прадмет іх акустыкі, прывабнасці для публікі, камфортнасці і агульнай атмасферы. Натуральна, заручыўшыся згодай на візіт ад музыкантаў, што ўжо абжываюць выдзеленыя ім для творчасці квадратныя метры, за тое мы артыстам шчыра і дзякуем! Re1ikt, дарэчы, заяўку не падаваў: канцэртаў у хлопцаў і без таго з лішкам…
Далей
|
№ 6 / 1289 за 2017-02-11
Як Скарына!
Адным з “цвікоў” XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу стаў унікальны друкарскі станок — аналагічны таму, на якім мог ствараць свае выданні Францыск Скарына. Пры дапамозе гравюр і чарцяжоў XVI стагоддзя механізм аднавіў гісторык і публіцыст Уладзімір Ліхадзедаў, аўтар шматлікіх публікацый і кніг па гісторыі Беларусі.
Далей
|
№ 35 / 1265 за 2016-08-27
Фокус-група ад чатырох да сямі
Арыгінальнасць і высокая прафесійнасць айчыннай мультыплікацыі — факт неаспрэчны, які стала пацвярджаецца прызамі прэстыжных міжнародных фестываляў. Аднак гэтак жа пастаянна яе аўтараў дапякаюць адным-адзіным пытаннем: дзе можна паглядзець гэтыя стужкі. Рэдакцыяй “К” неаднаразова ўзнімалася тэма, чаму студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” так цяжка знайсці кропкі судакранання з тэлебачаннем, кінапракатам, інтэрнэт-каналамі, але пакуль праблема з месца, па вялікім рухунку, не зрушваецца. Можа, апошнія сумняваюцца ў глядацкім поспеху мультстужак і лічаць іх чыста фестывальным прадуктам? Я вырашыла на сваіх дзецях праверыць, ці захопіць падрастаючае пакаленне сваё кіно.
Далей
|
№ 32 / 1262 за 2016-08-06
“Шырокаму колу...” — значыць, нікому?
Праз 200 гадоў пасля ўзнікнення кнігадрукавання выдаўцы ўздыхалі: кніг стала так шмат, што іх ніхто не чытае. З гэтай прычыны пачалі шукаць новыя фарматы выданняў. У ХХІ стагоддзі мы зноў прыходзім да пытання ў наступнай плоскасці: як данесці нацыянальныя творы да аўдыторыі. Ці будзе ў айчыннай кнігі зацікаўленае кола прыхільнікаў? Якіх памылак, прынамсі, на ўзроўні першапачатковага знаёмства з выданнем, трэба пазбягаць, каб айчынныя тамы не залежваліся на паліцах крамаў? Аглядальнік “К” разам з загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дацэнтам, кандыдатам філалагічных навук Уладзімірам КУЛІКОВІЧАМ накіраваліся ў сталічную кнігарню, каб выбарачна (на што вока ўпала) пазнаёміцца з прапановамі сучасных выдавецтваў.
Далей
|
№ 6 / 1236 за 2016-02-06
Для каго святло?
У памяшканні Беларускага саюза дызайнераў адбылася выстава пад назвай “Ліхтарт”. Паводле задумы арганізатараў, яе экспазіцыя мусіць прадэманстраваць творчы патэнцыял тых, хто стала задзейнічаны ў сферы “кіраванага святла” (так прафесіяналы называюць вытворчасць аб’ектаў і сістэм штучнага асвятлення) альбо час ад часу робіць арыгінальныя ліхтарні як арт-аб’екты. Менавіта ў рамках выставы “К” вырашыла правесці сваю чарговую экспертызу.
Далей
|
№ 50 / 1228 за 2015-12-12
Тэст сувеніра: кітч ці аўтэнтыка?
Беларускія сувеніры з лёну, саломы, керамікі… Дзясяткамі іх прадаюць на фестывалях, уручаюць гасцям краін, прэзентуюць у раённых дамах рамёстваў ці музеях… Але наколькі яны аўтэнтычныя і наколькі яны… беларускія? Дзе выразная мяжа паміж аўтэнтыкай і кітчам? Чаму нельга ўпрыгожваць беларускія саламяныя лялькі ў зялёныя колеры? Як паяднаць вонкавую прывабнасць і практычнасць таго ці іншага вырабу? На гэтыя і многія іншыя пытанні мы спрабавалі знайсці адказ, запрасіўшы ў рэдакцыю эксперта — старшыню Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгена Сахуту. І гутарка за рэдакцыйным сталом, на якім ляжалі дзясяткі сувеніраў, прывезеных журналістамі з розных рэгіёнаў Беларусі, атрымалася насычанай і змястоўнай.
Далей
|
№ 38 / 1164 за 2014-09-20
№ 34 / 1160 за 2014-08-23
Re: на "Re: "Песняры"
"Квартэт" заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь — удзельнікаў залатых складаў “Песняроў” азнаёміўся ў рэдакцыі “К” з трыб’ютам знакамітаму ансамблю. Па нашай просьбе прадзюсар праекта “Re: “Песняры” Сяргей Будкін пайшоў на пэўную рызыку, даўшы праслухаць будучы рэліз у прэмастэрынгавым запісе музыкантам i салістам, што склалі на чале з кіраўніком ансамбля, народным артыстам Беларусі, народным артыстам СССР Уладзімірам Мулявіным славу легендарнаму калектыву (прычым наша ўмова: матэрыял як са станоўчымі, так і з крытычнымі меркаваннямі, якімі б яны ні аказаліся, выйдзе да рэлізу дыска!). Па нашай жа просьбе знайшлі час для гэтай сустрэчы за “круглым сталом” i заслужаныя артысты краіны Уладзіслаў Місевіч (далей у тэксце — У.М.), Анатоль Кашапараў (А.К.), Валерый Дайнэка (В.Д.) ды Уладзімір Ткачэнка (У.Т.). Адразу было зразумела, што разбор матэрыялу будзе сур’ёзным. І тым больш строгім, што паміж некаторымі колішнімі артыстамі тых самых “Песняроў” ды сучаснымі выканаўцамі, чые творы выйдуць на трыб’юце, розніца ва ўзросце перавальвае за сорак гадоў. А ўявіце, колькі прамінула музычных пакаленняў ды змен стыляў за такі час... Урэшце, новыя версіі сваіх песень ужо ўхваліў знакаміты кампазітар — народны артыст Беларусі, народны артыст СССР Ігар Лучанок. А вось кампазітар Алег Молчан з версіяй сваёй песні “Малітва”, наадварот, не пагадзіўся. Наперадзе, як плануе прадзюсар, — перамовы са спадчыннікамі аўтарскіх правоў Уладзіміра Мулявіна. Ну а працэс “перазагрузкі” пакрысе пайшоў…
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|