Рэдакцыя плюс... № 38 / 1321 за 2017-09-22
“Тонкая лінія” Валерыя Славука
Казаць пра сусвет мастака — даволі банальны ход. Але ў дачыненні да славутага графіка і афартыста Валерыя Славука той выраз цалкам дарэчы. Бо што ён робіць, як не стварае сусветы — літаральна ў кожнай сваёй працы? Здаецца, далёкія і выдуманыя, а прыгледзішся — і заўважыш у захапляльных фантазіях і адмеціны часу, і норавы грамадства. І, вядома, універсальную чалавечую сутнасць, трапнае адлюстраванне якой робіць творы Славука зразумелымі і адкрытымі не толькі для нашага культурнага абшара.
У калектыўным інтэрв’ю рэдакцыі “К” аўтар вядомых ілюстрацый да энцыклапедыі “Беларускі фальклор”, кніг “Айвенга” Вальтэра Скота, “Шляхціч Завальня” Яна Баршчэўскага, “Вясна ўвосень” Уладзіміра Караткевіча ды іншых, здавалася б, распавядаў пра ўсё, акрамя сутнаснага — пра кнігі, памылкі, асабістыя прыхільнасці… А прыслухаешся — і ў дасціпных адказах бачны і светапогляд мастака, і выяўленыя нібыта мімаходзь праблемы той жа выдавецкай справы.
У гэтай “тонкай лініі” і ёсць майстар, які сёлета адзначыў сваё 70-годдзе. У сталічным Палацы мастацтва на мінулым тыдні адкрылася яго персанальная выстава, наведаць якую раім усім прыхільнікам выкшталцонага рысунка і фантастычных сусветаў.
Далей
|
№ 29 / 1312 за 2017-07-22
Жыццё як пастаноўка
“Нас, журналістаў, забралі і прывезлі ў рэзідэнцыю. У паляўнічы дамок. Сказалі: чакайце. Я здымаў усё, што бачыў навокал; штосьці было можна, штосьці нельга. З’явіўся Ельцын — так бы мовіць, “без гальштуку”, але мае спробы яго сфатаграфаваць адразу прадухілілі. Потым выйшлі ўсе дзейныя асобы, ужо пры парадзе. Доўга чакалі Назарбаева, але ён так і не прыехаў, бо, казалі, яго самалёт не заправілі. Ці ўсведамлялі мы тады, што адбываецца? Напэўна, не. Мая задача як фотарэпарцёра ў першую чаргу была прафесійна выканаць сваю працу”.
Далей
|
№ 25 / 1308 за 2017-06-24
Хто заўжды крыху "не зараз"?
Пісьменнік, публіцыст, калумніст Віктар МАРЦІНОВІЧ інтэлігентна трымаецца ў баку ад мэйнстрымавых высвятленняў адносін. Каб чарговая кніга была напісана ў манеры, уласцівай толькі ёй, пісьменнік штораз літаральна змяняе ўласную мову. Падаецца, і падчас сустрэчы з рэдакцыяй “К” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі пасля прэм’еры гістарычна недакладнай камедыі “Кар’ера доктара Рауса” наша гаворка натуральна пераходзіла ў рэчышча то беларускай, то рускай мовы, змяняла свой накал і глыбіню. Прапануем фрагменты гэтай сустрэчы.
Далей
|
№ 24 / 1307 за 2017-06-17
“Харошкі” vs. Riverdance: хто пераможа?
Сустрэчу з мастацкім кіраўніком Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, народнай артысткай Беларусі Валянцінай ГАЯВОЙ мы планавалі даўно. А тут яшчэ і дадатковая нагода здарылася — еўрапейскае гастрольнае турнэ з маштабнай праграмай. Гаварылі пра ўсё: і пра ранейшыя паездкі калектыву, і пра тыя праблемы, што перад ім паўстаюць. Назіралі і “прагон” праграмы, з якой “харошкаўцы” выправяцца ў доўгую дарогу. Валянціна Іванаўна — чалавек надзвычай адкрыты, шчыры — дзялілася з намі і ўсім “набалелым”, і самымі шчаслівымі момантамі творчасці, якая для яе і ёсць сінонім жыцця.
Далей
|
№ 23 / 1306 за 2017-06-10
Космас малой Бацькаўшчыны
Дарафея ФІЁНІКА з Бельска-Падляшскага на Беларусі ведаюць добра. Асабліва на Палессі, дзе герой нашай сённяшняй сустрэчы не толькі прэзентуе свае дасягненні ў галіне культуры, але і робіць супольныя праекты: фестывальныя, літаратурныя, навуковыя. Цяжка пералічыць усе народныя калектывы з-пад Кобрына, Маларыты, Пінска, Століна, якія рэгулярна прыязджаюць на святы, што ладзяцца аб’яднаннем “Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах”, стваральнікам і кіраўніком якога з’яўляецца Фіёнік. Напярэдадні прэзентацыі кніжнай серыі “Гісторыя і культура падляшскіх беларусаў” у сталічнай Нацыянальнай бібліятэцы журналісты “К” пагутарылі з госцем з Польшчы.
Далей
|
№ 15 / 1298 за 2017-04-15
“Мастак павінен быць без скуры…”
Мастака Алеся РОДЗІНА яшчэ не так даўно куды прасцей было пабачыць у Берліне, чым у Мінску: цягам многіх гадоў ён меў перманентную арт-рэзідэнцыю ў знакамітым кунстхаусе “Тахелес”, займаючы яго галоўныя выставачныя плошчы (паверх!). Але ўрэшце вярнуўся ды асеў у родных пенатах — як спадзяецца, надоўга. Напярэдадні 70-годдзя мастака (якое ён наўрад ці будзе адзначаць у тыповым “юбілейным” стылі) мы гутарым у былым цэху завода “Гарызонт”, пераўтвораным у лофтавую прастору “Верх”. Там цяпер працуе яго цыклапічная паводле маштабаў выстава “Global Warning / Global Warming”. Пасля таго, як “Тахелес” у Берліне быў закрыты, Родзін спадзяецца стварыць падобнае ў Мінску.
Далей
|
№ 14 / 1297 за 2017-04-08
“Бог правядзе па жыцці лепш, чым самы дасканалы навігатар”
Адразу пасля вітання падчас сустрэчы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ прыязна зазначыў: “Нават яшчэ не пабачыўшы вас, а толькі прачытаўшы спіс удзельнікаў сустрэчы, падумаў: “Апынуся ў такім таварыстве “адным у полі воінам”. Але я ніколі не ўцякаю ад журналістаў. Нават калі не магу адказаць на пытанні, прызнаюся ў тым. Зрэшты, апошняе — заўжды добрая нагода, каб папоўніць свае веды, хаця б нешта “прагугліўшы”. Урэшце, такім і мусіць быць фармат рубрыкі “Рэдакцыя плюс…”: крыху нечаканы, але з унікальнай магчымасцю глыбокай і шматграннай размовы. Гэтым разам яна была нават больш працяглай, чым звычайна. Тое не дзівіць: пытанні падрыхтаваў кожны журналіст рэдакцыі, і літаральна ўсе пажадалі задаць іх Мітрапаліту асабіста.
Далей
|
№ 13 / 1296 за 2017-04-01
№ 12 / 1295 за 2017-03-25
“Палац”, які пабудаваў лагістыку легенды
Урэшце, праз паўтара тыдня ў Мінску не толькі гурт “Палац” справіць 25-годдзе канцэртам, але і ягоны лідар Алег Хаменка адзначыць сваё 50-годдзе. Фронтмэн, не адмаўляючы культавасць сваёй каманды, усё ж сумняваецца, што яна зможа сабраць поўную залу — надта ўжо неаднастайная армія яе прыхільнікаў. Адны з іх ходзяць на ўсе запар канцэрты ансамбля, іншым не даспадобы пафасныя пляцоўкі, трэцім падавай традыцыйныя праграмы бэнда, чацвёртыя з задавальненнем адцягваюцца на “палацаўскiх” дэнс-сэтах. Нейкі агульны зрэз аматараў творчасці “Палацу” і ўяўляла сабой частка журналісцкага калектыву “К”, што запрасіла Алега Георгіевіча (апроч усяго — старшага выкладчыка кафедры рэжысуры эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў) у рубрыку “Рэдакцыя плюс...” і закідала яго самымі рознымі пытаннямі...
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|