Нам ёсць чым ганарыцца
Бываю іншым разам за мяжой, знаёмлюся з бібліятэчнай справай іншых краін і ўсё часцей лаўлю сябе на думцы, што, нягледзячы на шэраг праблем, якія існуюць у нашай сферы, нам ёсць чым ганарыцца. Проста мы настолькі прывыклі абмяркоўваць нашы цяжкасці, што цяпер перастаем заўважаць тое добрае, што маем.
У 2017 годзе “Культура” публікавала мае дарожныя нататкі аб візіце беларускіх спецыялістаў у Злучаныя Штаты Амерыкі ў рамках праграмы Дзярждэпартамента ЗША “Амерыканскія бібліятэкі”. Гэта вандроўка не толькі дазволіла мне адкрыць для сябе бібліятэкі гэтай далёкай краіны, але і стала штуршком, каб па-новаму паглядзець на нашы ўстановы. Спатрэбіліся два гады, каб усё пераасэнсаваць. А вынікам гэтага пераасэнсавання стаў лонгрыд “Беларусь Бібліятэчная” (http://belaruslibrary.nlb.by), які знаёміць з беларускімі бібліятэкамі, дэманструе тую выключную ролю, якую яны адыгрываюць сёння ў жыцці беларусаў.
У гэтым артыкуле мне хочацца падзяліцца самымі цікавымі фактамі, якія я для сябе адкрыла, працуючы над гэтым інфармацыйным рэсурсам.
Далей