Prof-партфоліа № 47 / 1538 за 2021-11-20
Усе фарбы роднага краю
Бібліятэкі Зельвеншчыны ладзяць шэраг акцый, скіраваных на патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі. Пра некаторыя апошнія мерапрыемствы, на маю думку — самыя цікавыя, і хочацца распавесці.
Далей
|
І абярэг, і сувенір
Адно з пачэсных месцаў сярод традыцыйных беларускіх рамёстваў займае ручное ткацтва паясоў. Яны ў нашай народнай культуры з’яўляюцца выключна шматфункцыянальнымі. Пояс не толькі важны элемент адзення, але і дзейсны абярэг. У якасці матэрыялу выкарыстоўваюцца воўна і лён. Найбольш характэрны колер нітак — чырвоны, але дапаўнялі арнамент і зялёным, сінім, белым, жоўтым, фіялетавым, чорным.
Далей
|
№ 42 / 1533 за 2021-10-16
Кватэра, дзе жыве музыка
Сённяшні імклівы свет не дае чалавеку спыніцца, падумаць, паназіраць, ён вымагае хуткага прыняцця рашэнняў, маланкавай рэакцыі на ўзніклыя праблемы. Але парадокс — чым з большай хуткасцю жыве чалавек, тым, здаецца, хутчэй бяжыць час. Ці засталося ў нашым жыцці штосьці, што не паддаецца гэтаму колазвароту мітусні і нястрымнага імкнення наперад? На маю думку, толькі дзве рэчы могуць сёння спыніць чалавека і дапамагчы яму знайсці гармонію ў сабе — зносіны з прыродай і музыка. Гутарка з жыхаркай Ашмян, акампаніятарам адной з гарадскіх школ Валянцінай Фёдараўнай Рэут толькі пацвердзіла маю думку.
Далей
|
Паэт, якому заўсёды хацелася шчасця
Своеасаблівымі вехамі ў гісторыі роднага краю застаюцца імёны нашых знакамітых землякоў, хто роднай песняй, шчырым мастацкім словам натхняў сваіх суайчыннікаў да шчаслівага жыцця, заклікаў на барацьбу, раскрываў хараство родных мясцін. Сярод іх і Алесь Сучок (Пётр Навумавіч Дабрыян), які ўнёс сваю часцінку ў станаўленне і развіццё мілагучнай беларускай мовы, выказаў павагу і любоў да роднай Бацькаўшчыны.
Далей
|
№ 38 / 1529 за 2021-09-17
Храм ведаў над Нёманам
У час святкавання Дня бібліятэк, які сёлета амаль супаў з Днём народнага адзінства, працягваем расказваць пра Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку. Выбрана яна не выпадкова — доўгі час рэгіён знаходзіўся пад кіраўніцтвам польскай улады. Цяпер жа, калі Беларусь незалежная і непадзельная краіна, гродзенскі “храм ведаў” гатовы задаволіць любую цікавасць наведвальнікаў, у тым ліку пра тагачасную гісторыю. Да таго ж менавіта 17 верасня Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага адзначыць свой 191 дзень народжання.
Далей
|
Каб зацікавіць чытача, трэба зацікавіць сябе
Бібліятэкар у наш час — мультыпрофільны спецыяліст, які не толькі валодае ведамі з вобласці бібліятэчнай справы, але і ўмела карыстацца камп’ютарам. А сучасная бібліятэка — гэта ўжо не толькі кнігі, бо яна пашырае свае межы і дадае да рэальнай прасторы віртуальную.
Далей
|
№ 35 / 1526 за 2021-08-27
Электронная рэальнасць ці рэальная віртуальнасць
Гадоў пяць-сем таму ў чытацкім асяроддзі Беларусі быў бум на электронныя кнігі. Часопісы, газеты, сайты абмяркоўвалі і параўноўвалі папяровыя кнігі з электроннымі, вяліся спрэчкі, рабіліся прагнозы на поўнае знікненне папяровых кніг. Прайшлі гады, жарсці пацішэлі, а папера і электроніка існуюць не толькі паралельна, але і дапаўняюць адна адну.
Далей
|
№ 17 / 1508 за 2021-04-24
“Шматстаночнік” Аляксей Каржоў
Яго бацька быў лепшым гарманістам не толькі ў роднай вёсцы Слабада, але і, мабыць, ва ўсім Рагачоўскім раёне. Ніводнае вяселле, сямейная ўрачыстасць, канцэрт у сельскім клубе не абыходзіліся без Алега Каржова. Таму музыка акружала Лёшу літаральна з першых месяцаў яго жыцця. У чатыры гады хлопчык паспрабаваў узяць у рукі баян і нават памкнуўся граць на ім.
Далей
|
Браслаўская сям’я ўладароў гліны і саломкі
Унікальны кераміст, носьбіт традыцыі спіральнага саломапляцення, майстар вырабаваў з бяросты, майстар народных сувеніраў… Гэта не адзін чалавек, а цэлая творчая сям’я з Браслава, якая красавіцкімі днямі ўпершыню зладзіла сваю агульную сямейную выставу “Разам”. Выстава прайшла ў выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Сонца саламяных вырабаў Элеаноры Зінкевіч злучылася са змрокам стагоддзяў гістарычнай керамікі Валерыя Зінкевіча, цеплынёй бярозавай кары твораў Людмілы Шчапіла і надзённасцю фотакалажаў Анастасіі Ястраб. У Браславе сямейную пару Зінкевічаў ведае кожны, каму цікавая народная творчасць, бо гэта не проста майстры, але і настаўнікі, даследчыкі, арганізатары фестываляў — сапраўдныя энтузіясты сваёй справы. Летам выстава
“Разам” будзе экспанавацца ў Браславе.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 41
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|