Prof-партфоліа № 20 / 1303 за 2017-05-20
Эфект кніжнага “стартапа”
Мяркую, вядомую прымаўку “скажы, хто твой сябар — і я скажу, хто ты” трэба сёння перафразаваць. Скажам, для работнікаў сферы культуры Беларусі лепш прагучыць выраз накшталт “скажы мне, хто твой сацыяльны партнёр — і я скажу, хто ты”.
Далей
|
Тоўстая і тонкая, з малюнкамі і без
З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання усе, хто мае хоць нейкае дачыненне да кнігі, абмяркоўваюць яе мінулае, сучаснае і будучае. Да гэтага абмеркавання хачу далучыцца і я — просты бібліятэкар адной з дзіцячых бібліятэк Мінска. Нагодай для гэтага артыкула стала выказванне аднаго літаратара, што кніга, у тым ліку і дзіцячая, абавязкова павінна быць тоўстай. Кожны дзень, назіраючы за выбарам кніг дзецьмі розных узростаў і іх бацькамі, з упэўненасцю кажу: дзіцячая кніга ні ў якім разе не павінна быць тоўстай! Гэта падлеткі, што чытаюць, на знешнасць і памер кніг увагі не звяртаюць, а кніжныя серыялы, дзе дзеяннне пераходзіць з адной часткі ў наступную, вабяць іх нібы магніт і прачытваюцца за два-тры месяцы (пацвярджэннем — серыі Наталлі Шчэрба, Яўгена Гаглоева, Рыка Рыардана, Джаан Роўлінг, Эрын Хантар, Кэтрын Ласка, дзе сумарная колькасць старонак даходзіць да некалькіх тысяч). Падлетка ж, што не чытае, на жаль, ніякая сіла не прымусіць звярнуцца да кнігі. А такі падлетак вырастае з маленькага дзіцяці, якога па нейкіх прычынах не далучылі да кнігі. І тут паўстае пытанне: дык якой жа павінна быць кніга для малога дзіцяці, каб яно палюбіла чытаць? Пачнём разбірацца яшчэ з тых, хто не чытае сам, а толькі слухае.
Далей
|
№ 19 / 1302 за 2017-05-13
Вулічны фестываль: мадэль для "зборкі"
У мінулыя выхадныя ў сталіцы адбыўся V Мінскі форум вулічных тэатраў — выступалі калектывы з Беларусі, Германіі, Італіі, Польшчы, на іх прыходзілі глядзець тысячы людзей. Калі пяць гадоў таму мы з аднадумцамі вырашылі яго правесці ўпершыню, даводзілася рабіць усё інтуітыўна — падказкі не было ў каго спытаць. Зараз жа вулічны рух актыўна развіваецца, і пасля кожнага форуму па парады звяртаюцца ўжо да нас — каго запрасіць для выступу, як арганізаваць свой фестываль.
Далей
|
№ 17 / 1300 за 2017-04-29
“Бібліяноч”: скарыстайцеся вопытам!
Мінск, Баранавічы, Маладзечна, Магілёў — гэтыя гарады прынялі сёлета міжнародную акцыю ў падтрымку чытання "Бібліяноч". Пяць з сямі мінскіх кніжніц наведалі карэспандэнты "К", а магілёўскія бібліятэкары даслалі расповед пра падзею. Спадзяёмся, такі дастаткова шырокі ахоп "Бібліяночы-2017" дазволіць бібліятэкарам Беларусі (і наогул работнікам культуры) атрымаць цікавы вопыт у справе прасоўвання кнігі. Нагадаем таксама, што цікавыя матэрыялы на гэтую тэму былі і ў № 16: гаворка пра праект "Батл перакладчыкаў", выкарыстанне SMM-тэхналогій у продажы літаратуры і практыку музея ў бібліятэцы.
Далей
|
№ 16 / 1299 за 2017-04-22
Кампраміс — музей у бібліятэцы
“Нашэсце” інфармацыйных тэхналогій вымусіла нас да пераходу ў новы стан суіснавання з сучаснымі каштоўнасцямі, практыкамі, звычкамі. Прыстасоўваюцца да гэтых умоў і бібліятэкі. Спачатку інтэрнэт быў задуманы як сродак аддаленага доступу да кніжніц, думалася, што гэта дапаможа ім стаць яшчэ больш запатрабаванымі. На справе ж атрымалася, што бібліятэка і інтэрнэт — канкурэнты. Тым не менш бібліятэкарам трэба шукаць кампрамісы для суіснавання.
Далей
|
Пераемнасць яшчэ магчымая?
Нядаўнія “Дударскі фэст” і прымеркаваная да яго канферэнцыя ў святле намераў падаць беларускую дударскую традыцыю ў рэпрэзентатыўны спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO ўзнімаюць шэраг праблем. Найперш — адсутнасць пераемнасці: беларускае дударства адраджалася ў 1980-х музыкамі і майстрамі з Мінска, што не заспелі старых вясковых дудароў жывымі. Адсюль далейшыя праблемы з рэпертуарам і манерай грання.
Далей
|
Знайсці гледача. І — пакупніка
З мастацкім кіраўніком Музычнага тэатра “Рада” Сяргеем БАЧКОВЫМ і менеджарам праекта Аляксандрам ІГНАЦЕНКАМ карэспандэнт “К” пагутарыла за гадзіну да выступлення калектыву ў канцэртнай зале “Мінск” з праграмай “Новае і лепшае”.
Далей
|
Батл беларусаў — супернікаў Пушкіна
На любым бібліятэчным форуме абавязкова "ўсплыве" адвечнае пытанне: як прышчапіць дзецям любоў да роднай літаратуры? Настаўніца мовы і літаратуры Смалявіцкай раённай гімназіі, літаратар, вядомы блогер Ганна СЕВЯРЫНЕЦ прапануе адказ у выглядзе праекта “Чытаем сваё. Класіка”, які трэці сезон штомесяц збірае школьнікаў, студэнтаў і зацікаўленых дарослых у Літаратурным музеі Петруся Броўкі. У рамках акцыі апрабіруецца форма батла. Для публічнага абмеркавання мадэратар прапанавала паядынак перакладчыкаў: прадметам бітвы стаў пушкінскі “Яўген Анегін” у перастварэннях Алеся Дудара і Аркадзя Куляшова.
Далей
|
Сцэна для тынэйджараў
Паводле традыцыі, чатырохдзённы ІV Мінскі міжнародны форум “Крокі”, што прайшоў на пляцоўках Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача і Новага драматычнага тэатра, утрымліваў конкурсную праграму — сем спектакляў з Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі і, вядома, Беларусі. Гран-пры паехала ў Адэсу, але ў намінацыях былі адзначаны ўсе калектывы, а некаторыя і некалькімі прызамі. Не толькі таму, што падлеткаў, маўляў, крыўдзіць нельга, але і таму, што некаторыя “дзіцячыя” спектаклі маглі даць фору прафесійным, прызначаным дзецям і моладзі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|