прыватная гісторыя № 26 / 1204 за 2015-06-27
Адгукалася ў душах…
Мінулы год быў адзначаны круглымі датамі, якія справілі гурты “Стары Ольса”, “Сцяна”, “Нейра дзюбель”, “Naka”... 20 гадоў споўнілася і калектыву, які досыць доўга насіў ганаровае званне айчыннага гурта № 1. (Пасля “Песняроў” такі статус усплываў адносна айчынных калектываў хіба пару разоў.) Амаль чатыры гады таму ў ім адбыўся гучны раскол — быў “звольнены” фронтмэн. Маса слоў “з нагоды” сказана трыма астатнімі музыкантамі гурта, колішні ж лідар пераважна адмоўчваўся. Мы паспрабавалі разгаварыць яго. Адзінае, што інтэрв’ю затрымалася ў запасе рэдакцыі амаль на паўгода. Неяк не мелі канкрэтнай нагоды для яго публікацыі, а да "круглай даты" калектыву выйсці яно не паспела. Ды нядаўна герою гэтай публікацыі задалі пытанне калегі з партала "Tuzin.fm": ці існуе верагоднасць такой сітуацыі, калі гурт можа сабрацца разам. І наш візаві адказаў: “Мусіць адбыцца такая рэч, дзеля якой нельга не сабрацца. Як, напрыклад, дапамога цяжкахвораму чалавеку”. І неяк усцешыў такі адказ. Бо яшчэ паўгода таму рыторыка абодвух бакоў канфлікту была іншай. Ды пачалі размову мы з тэмы, не датычнай той спрэчнай сітуацыі, а хутчэй з акцэнтаў, якія постфактум спрабуем расставіць да таго часу, калі гурт "N.R.M." (пра яго гаворка) быў квартэтам, а таксама з пытанняў, датычных культуры наогул.
Далей
|
№ 25 / 1203 за 2015-06-20
Кветкі для Нэлі
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўская сустракае свой 80-гадовы юбілей. Яе абавязкова павіншуюць сябры, і, як заўсёды ў дзень нараджэння, яна прыме шмат тэлефанаванняў і кветак. Не будзе букета толькі ад таго адзінага, хто нязменна дарыў ёй кветкі і на святы, і ў будні на працягу больш як 50 гадоў. Аднойчы яна спытала ў яго: “Нашто ты дарыш мне кветкі? Мяне імі разбалавала публіка!” “Я таксама публіка!” — адказаў ён. Ізмаіл Капланаў быў яе самым адданым і патрабавальным слухачом, прыхільнікам і ахоўнікам. Вось ужо чатыры з лішнім гады яна жыве без яго…
Далей
|
Маэстра і яго сад у квецені
Мы працягваем друкаваць вытрымкі з віртуальнага дыялогу Ігара Паліводы (праз яго дзённікі, што ён вёў у 1980 — 1990-я гады) і ўдавы кампазітара Вольгі Палівода (праз яе развагі, якімі яна падзялілася з “К”). Гэтым разам фрагмент “дыялогу праз 19 гадоў” будзе прысвечаны бачанню маэстра крызісных з’яў у ансамблі “Песняры”.
Далей
|
№ 24 / 1202 за 2015-06-13
Халодны ранак кентаўра
У Нацыянальным мастацкім музеі яшчэ ў мінулым снежні адбылася выстаўка выдатнага беларускага… пейзажыста Сяргея Кухто. “Як? Пейзажыста? А кентаўры?”, — спытае знаўца.
Далей
|
№ 23 / 1201 за 2015-06-06
Маэстра і яго сад у квецені
З 21 мая ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі працуе выстаўка архіва кампазітара, музыканта Ігара Паліводы. У ёй прадстаўлены яго рукапісы, як нотныя, так і празаічныя творы, фрагменты фантастычнага рамана, дзённіка, фотаздымкі, асабістыя рэчы творцы… Мы ж працягваем друкаваць вытрымкі з віртуальнага дыялогу Ігара Паліводы (праз яго дзённікі, якія ён вёў у 1980-я — 1990-я) і ўдавы кампазітара Вольгі Палівода (праз яе развагі, якімі яна падзялілася з “К”). Гэтым разам фрагмент “дыялогу праз 19 гадоў” будзе прысвечаны бачанню працы аранжыроўшчыка — адной з іпастасей Ігара Паліводы ў музыцы — на прыкладзе перыяду працы музыканта ў ансамблі “Песняры”. І пачнём з агульнай ацэнкі з дзённіка маэстра вартасці работы аранжыроўшчыка для калектыву. Таксама ў гэтай частцы закранаецца тэма ацэнкі Ігарам Ігаравічам вядомага калектыву.
Далей
|
№ 21 / 1199 за 2015-05-23
Вачыма Ларывона-мухі
Але часам было не да смеху. Сельскагаспадарчыя рэформы імпульсіўнага Хрушчова праваліліся. І, як у 1920-я на Тамбоўшчыне, як у 1930-я пад час галадамору, па СССР пракаціліся хвалі массавых выступленняў. Тое ўжо не сем гадоў турмы за “уцэнены” анекдот… Прыспеў час прыкусіць языкі — такая вось “адліга”. Анекдоты пра генсека станавіліся ўсё больш злоснымі.
Далей
|
№ 20 / 1198 за 2015-05-16
Мой Сыс
Хуткасць жыцця. Прайшло дзесяць гадоў, як ад нас пайшоў Паэт. Калі не стала Анатоля Сыса, мне патэлефанавалі і Аляксей Марачкін, і Ларыса Раманава, і… Але я не паехаў ні на пахаванне, ні на дзевяць, ні на сорак дзён. Замкнуўся ў майстэрні і пачаў сваю размову з Паэтам сродкамі выяўленчага мастацтва. І было з чаго нават не пачынаць, а працягваць.
Далей
|
Вачыма Ларывона-мухі
Калі лідарам Краіны Саветаў стаў Мікіта Хрушчоў, анекдоты пасыпаліся, бы з рога: народ адчуў подых “адлігі”. Развязаліся языкі, з’явілася азначэнне “ўцэнены анекдот”: “Пры Сталіне за яго давалі дзесяць гадоў, цяпер сталі даваць толькі сем”.
Далей
|
Маэстра і яго сад у квецені
У гэтым нумары мы працягваем знаёміць чытачоў са старонкамі дзённіка выдатнага беларускага кампазітара Ігара Паліводы. Як “К” распавяла на пачатку артыкула ў пазамінулым нумары, намі выбрана форма ўмоўнага дыялогу паміж кампазітарам і ягонай удавой Вольгай Палівода праз 19 гадоў, што прайшлі з часу сыходу ад нас Ігара Ігаравіча. Менавіта Вольгай Пятроўнай, сярод іншага, захаваны архіў рукапіснай і машынапіснай спадчыны Паліводы — музычнай ды літаратурнай, што адкрываецца для даследчыкаў феномену знакамітага творцы.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|