Суботнія сустрэчы № 50 / 1541 за 2021-12-11
Расійскі марафон хору хлопчыкаў
25–30 лістапада хор хлопчыкаў і юнакоў імя Ігара Жураўленкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якім кіруе Сямён Кліманаў, правёў шэраг канцэртаў і творчых сустрэч у Маскве і Туле. Мерапрыемствы праводзіліся ў рамках плана супрацоўніцтва міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на 2019–2021 гг. Больш падрабязна пра тую паездку расказаў дырэктар навучальнай установы Аляксандр ПАЛЯКОЎ.
Далей
|
№ 49 / 1540 за 2021-12-04
Уладзімір Карачэўскі: “Мы справіліся”
Арганізатарам Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, які напрыканцы мінулага месяца прайшоў 27-ы раз, упершыню выступіла Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Наперадзе ў фестывальнай дырэкцыі — дэтальны аналіз зробленага, а падвесці першыя вынікі мы папрасілі генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі Уладзіміра КАРАЧЭЎСКАГА.
Далей
|
№ 44 / 1535 за 2021-10-31
Уладзімір Слабодчыкаў: “Я стараўся не здраджваць сабе”
Значная і нават выключная для мастакоўскага свету падзея адбылася на пачатку гэтай восені — яшчэ адзін выдатны творца атрымаў званне народнага мастака Беларусі. Падобнага не здаралася ўжо даўно. Творца гэты — знакаміты беларускі скульптар Уладзімір СЛАБОДЧЫКАЎ, аўтар вялікага мноства твораў, помнікаў, мемарыялаў, якія ведаюць і цэняць як у нашай краіне, так і за яе межамі. Уладзімір Іванавіч і да таго меў нямала пачэсных званняў і вельмі каштоўных узнагарод, сярод якіх былі і медаль Францыска Скарыны, і званні ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў і Брытанскага каралеўскага таварыства скульптараў, але ж мець права называцца народным мастаком Беларусі — гонар асаблівы. І гонар заслужаны — сапраўды, работы Уладзіміра Слабодчыкава не толькі на выстаўках: яны побач з намі на вуліцах і ў парках, ля тэатраў і музеяў, яны ідуць з намі па жыцці. А яшчэ ж можна сказаць, што і пакаленні беларускіх скульптараў Уладзімір Слабодчыкаў выхаваў, бо кафедрай скульптуры ў нашай Акадэміі мастацтваў ён загадвае на працягу ўжо больш чым трох дзесяцігоддзяў. Пра творчасць і яго пакуты і радасці мы пагаварылі з народным мастаком Беларусі.
Далей
|
№ 42 / 1533 за 2021-10-16
Шчырасць сэрца, адданага музыцы
Зусім нядаўна мы пісалі аб тым, як з нагоды чарговага Дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага ў яго сядзібе, што ў Залессі, адбылася знакавая імпрэза. Там, прадстаўляючы праект “Лісты аб музыцы”, выступіла вядомая беларуская музыказнаўца спадарыня Святлена Немагай (гл. “К” № 40, 2021).
Святлена Немагай — кандыдат мастацтвазнаўства, намеснік мастацкага кіраўніка “Беларускай капэлы”, аўтар дзвюх кніг і больш чым ста навуковых публікацый, перакладчык вакальнай літаратуры, выканаўца на аргане і фартэпіяна, а яшчэ чалавек, які бясконца ўлюбёны ў сваю справу і вельмі цікавы суразмоўца. У сферы яе цікавасцяў як даследчыка ўжо трыццаць год знаходзіцца род Агінскіх, а таксама асоба кампазітара Станіслава Манюшкі і музычна-паэтычная спадчына прадстаўнікоў таварыстваў Філаматаў. Аб усім гэтым мы і вялі гаворку ў штаб-кватэры “Беларускай капэлы” ў Вялікім оперным тэатры.
Далей
|
№ 41 / 1532 за 2021-10-09
Метал як родная стыхія
Слова “каваль” фемінітыўнага адпаведніка не мае. Але змяшчаць гутарку з Марыяй ТАРЛЕЦКАЙ у рубрыку з дзяжурнай назвай кшталту “(Не)жаночыя прафесіі” было б проста нетактоўна. Бо заслуга гэтай мастачкі па метале — далёка не толькі ў самім факце яе існавання. Яна даказала, што даўняе рамяство можа не толькі быць запатрабаваным у аздабленні грамадскага асяроддзя, але і стаць адэкватнай мовай для сучасных аўтарскіх выказванняў. Не дзіва, што на нядаўнім фестывалі “Art-Minsk” Марыя стала адным з пераможцаў у намінацыі “Скульптура”.
Далей
|
№ 39 / 1530 за 2021-09-25
Моманты, калі захоплівае дух
Адразу дзве выставы аднаго фатографа — Марыны БАЦЮКОВАЙ — гэтым часам праходзяць у прэстыжных выставачных прасторах сталіцы. Галерэя “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь запрашае на “Вопыт прысутнасці”, Палац мастацтва — на выставу “ТыЯ”. Як часта здараецца з праектамі менавіта гэтага фотамастака, да іх прыкутая ўвага і публікі, і прэсы, і культурнай грамадскасці. Бо Марыну Бацюкову можна віншаваць не толькі з новымі выстаўкамі, але і з юбілеямі, бо аўтарытэт і папярэдні вопыт творчага поспеху абяцаюць нешта адметнае і на гэты раз, бо сама асоба майстра і яе ідэі здольныя натхняць многіх людзей. Разам з аўтарам “зазірнём” на юбілейныя выстаўкі.
Далей
|
№ 38 / 1529 за 2021-09-17
Саксафон, матацыкл, танга — і дырыжорская палачка
Днямі заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, вядомы дырыжор Анатоль ЛАПУНОЎ, які паспеў папрацаваць ва ўсіх вядучых аркестрах нашай краіны, адзначыў свой 81-ы дзень народзінаў. Святкаванне леташняга юбілею славутага майстра, адкладзенае з-за пандэміі, працягваецца. 16 кастрычніка маэстра ўстане за дырыжорскі пульт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, якому аддаў роўна палову свайго жыцця: пад кіраўніцтвам А.Лапунова пройдзе “Лятучая мыш” І.Штрауса. Са згадкі будучай падзеі і пачалася наша размова.
Далей
|
№ 34 / 1525 за 2021-08-21
Ідэя, якая хвалюе, нараджае творчасць…
Народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, рэжысёр і сцэнарыст Аляксандр ЯФРЭМАЎ нядаўна справіў 70-годдзе. Ушанаванне майстра было прымеркавана да закрыцця тэатральнага сезона і прэм’еры “Дзядзькі Вані” (гл. “К” № 32), таму і наша размова з юбілярам пачалася з разваг пра гэты спектакль.
Далей
|
№ 33 / 1524 за 2021-08-14
Арт-партрэт, фота, жывапіс, Віцебск — DASHA ART
Паўтара года таму Федэрацыя еўрапейскіх фатографаў прызнала “Найлепшым прафесійным фатографам Еўропы — 2020” не заслужанага мэтра, а маладую дзяўчыну з Віцебска Дар’ю ЕРАМЕЕВУ, вядомую ў мастацкім свеце як DASHA ART. Акрамя ўсяго, Дар’я стала першым прадстаўніком Усходняй Еўропы і першай жанчынай, хто атрымаў гэтае званне. Нягледзячы на маладосць, пра выпадковасць поспеху казаць нельга — работы Дар’і ўжо не адзін год прыцягвалі ўвагу, атрымлівалі ўзнагароды. Яе фота сталі пэўным чынам нават папулярнымі — бо яны яскравыя, крэатыўныя, своеасаблівыя. Цяпер у Мінску ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ідзе выстава, дзе можна пабачыць многія з іх. Што прынесла такое пачэснае званне, якія планы і ідэі ў віцебскага фотамастака зараз? Забягаючы наперад — менавіта фатаграфіі DASHA ART стануць мастацкай часткай беларускага павільёна на Сусветнай выставе Expo-2021, якая ў кастрычніку адкрыецца ў Дубаі.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 50
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|