Другое жыццё старой кінастужкі
Беларускае кіно набліжаецца да стагадовага юбілею. А было яно калісьці і чорна-белым, і нямым, потым набывала колер, гук, з развіццём тэхналогій мяняла стужку на лічбу… З самімі фільмамі змяняліся і экраны, на якіх іх паказваюць, — за апошнія дзесяцігоддзі тэхніка імкліва рушыла наперад.
А як цяпер паглядзець стары фільм ды ў добрай якасці? Калі проста перавесці стужку ў лічбавы фармат — вынік не парадуе. Натуральна, што ў пэўны момант і на “Беларусьфільме” паўстала пытанне пра рэстаўрацыю кінафонду, і менавіта ў гэтым 2021 годзе пачалася сістэмная і мэтанакіраваная праца. Сёлета было адрэстаўравана 16 карцін, якія такім чынам атрымалі сапраўды другое жыццё.
Далей