Погляд з XXI стагоддзя № 25 / 945 за 2010-06-19
Золата і ружы "Песняроў"
Які раз пераконваюся: бываюць у жыцці абсалютна выпадковыя - невыпадковыя сустрэчы. І яшчэ раз упэўніваюся: ёсць і будуць у нашым жыцці генетычна закладзеныя за некалькі пакаленняў святыя дні, калі мы, незалежна ад узростаў і межаў, імкнёмся быць разам. Сярод іх адной з найярчэйшых пуцяводных зорак - Дзень Перамогі. І зусім побач з гэтай датай у календары - 22 чэрвеня, дзень нашай Памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны і дзень нашага слаўлення мужнасці - мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці... Напярэдадні ж святкавання 65-й гадавіны Перамогі, 8 мая, на пляцоўцы каля стэлы "Мінск - горад-герой" зрокавая памяць выразна зафіксавала вобраз чалавека з прафесійнай фотакамерай, што старанна "занатоўваў" моманты канцэрта Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры". "Мусіць, калега-журналіст", - падумалася мне тады. І якім жа было маё здзіўленне, калі сустрэўся не толькі з Яўгенам Аверыным - так клічуць таго незнаёмца, - але і з ягоным сябрам Ігарам Есвейнам акурат... у рэдакцыі "Культуры".
Далей
|
№ 18 / 938 за 2010-05-01
Кафедра унікальных спецыялістаў
Выпускнікі кафедры касцюма і тэкстылю факультэта дызайну і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў неаднойчы станавіліся пераможцамі і прызёрамі прэстыжных конкурсаў моды, заваёўвалі прызнанне спецыялістаў і публікі ў тэатры і кіно. Да прыкладу, работы мастака Алены Ігруша — аднаго з выбітных сучасных сцэнографаў Беларусі — ужо сёння выстаўляюцца ў музеі. Гаворка пра касцюмы да фільма “Анастасія Слуцкая”, якія стварыла мастачка. А колькі яшчэ таленавітых твораў-калекцый Алены Ігруша ў тэатры: “Івона, прынцэса Бургундская”, “Пацукалоў”, “№ 13”, “Войцэк”… Сапраўдным брэндам у fashion-індустрыі стала імя Вольгі Самошчанка, пераможцы прафесійных конкурсаў у Віцебску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, удзельніцы шматразовых паказаў і дэфіле ў Расіі, Беларусі, Чэхіі… І гэты пералік выпускнікоў можна доўжыць… Кафедра касцюма і тэкстылю БДАМ сёння мае рэпутацыю “кузні” унікальных спецыялістаў: мастакоў па касцюмах, мадэльераў, тэкстыльшчыкаў, дэкаратараў, дызайнераў... Але які попыт сёння існуе на згаданыя спецыяльнасці? Ці ўносіць сучасны рынак пэўныя карэктывы ў падрыхтоўку прафесійных кадраў? Ці запатрабаваны выпускнікі з адпаведнай творчай спецыяльнасцю? Пра гэта гутарым з загадчыкам кафедры, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцінай БАРТЛАВАЙ.
Далей
|
№ 11 / 931 за 2010-03-13
“Cалют” у 3D і новы білет
Напрыканцы бягучага года ў Мінску плануецца адкрыццё другога 3D-кінатэатра. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Мінгарвыканкаме 10 сакавіка, генеральны дырэктар УП “Мінскі кінавідэапракат” Васіль Коктыш.
Далей
|
Дакрануцца да мастацтва
Фестываль жывапісу, літаратуры, музыкі, відэаарту “ART.INTOUCH”, арганізаваны Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва, пройдзе ва ўстанове ў красавіку. “10 гадоў у XXI стагоддзі” — такімі часавымі межамі аб’яднаны ўсе работы і праекты фестывалю, а назва яго раскрываецца як “Мастацтва праз дотык”.
Далей
|
“Маршрут па азімуце” Караткевіча
Канстанцін СЕЛІХАНАЎ і Алег ВАРВАШЭНЯ — мастакі вядомыя ў нашай краіне. Сэнс сваёй працы яны бачаць у развіцці сучаснага грамадска-духоўнага працэсу, у пошуках новых форм, яму адэкватных. Іхні шлях у творчасці не параўнаць з прагулкай па горадзе — хутчэй, гэта “маршрут па азімуце”, што не так часта выводзіць на ўжо пратаптаныя сцяжынкі. Але затое ў час гэтых падарожжаў яны назіраюць такія карціны, якія ніколі не бачны са шматлюдных трас. Дастаткова ўспомніць хаця б вядомыя скульптурныя серыі Селіханава — “Гісторыя аднаго міфа”, “Праект”, “Знакі свету”, альбо кампазіцыі Варвашэні — “Нёман і Прыпяць”, “Сон”, “Свабода”, “Мой сусед”, каб зразумець, што ўсе пошукі звязаны з уменнем мысліць і разважаць далёка не спрошчанымі і не стэрэатыпнымі кампазіцыйнымі і пластычнымі катэгорыямі. Сёння ў майстэрні гэтых хлопцаў я знайшоў яшчэ адзін доказ маёй думкі: убачыў, як Селіханаў творыць вялікую серыю “Атланты” (пра месца Асобы сярод сабе падобных), а Варвашэня — цыкл ню, дзе яму, па ягоных словах, важна паказаць не што ён адлюстроўвае, а — як. Я хацеў бы ўдакладніць: мабыць, важна нават не столькі “як”, а — “хто” ёсць стваральнік новай рэальнасці.
Далей
| |
№ 46 / 915 за 2009-11-14
“Жыццё…”, неаднойчы “распятае”…
Пра гісторыю фільма “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Гэты фільм — рэкардсмен савецкага кіно па “ляжанні на паліцы”: 22 гады! Ён задумваўся на згасанні “хрушчоўскай адлігі”, запускаўся ў эпоху “валюнтарызму”, здымаўся на пачатку “застою”, тады ж быў забаронены, пераляжаў на паліцы і “стагнацыю”, і “паскарэнне-галоснасць”, і ажно чатырох Генеральных Сакратароў ЦК КПСС, і толькі пры пятым — пакамечаны, зарэзаны-перакроены! — быў дапушчаны да гледачоў ужо зусім другога пакалення напярэдадні распаду СССР. Размова ідзе пра фільм “Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка”, ён жа — “Евангелле ад Іуды”, ён жа — “Летапіс Белай Русі”, ён жа — “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”… Няшчасная стужка перанесла ажно дванаццаць кардынальных рэдакцый!
Далей
|
№ 44 / 913 за 2009-10-31
“Чырвоная кашуля” авангарда “па-глебаўску”
80-годдзе з дня нараджэння народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі знакамітага кампазітара Яўгена Глебава стала штуршком для цэлай чарады вечароў яго музыкі. І для ўспамінаў пра майстра — а яны папраўдзе могуць быць бясконцымі, не вычарпальнымі ў адной кніжцы, нядаўна падрыхтаванай удавой кампазітара. У верасні Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі прымеркаваў
Далей
|
№ 41 / 909 за 2009-10-10
“Залаты” імідж краіны ў свеце. Том ІІІ
Адзін раз — выпадковасць, два — супадзенне, а тры — ужо традыцыя. Гэтае выслоўе цалкам адыходзіць да мастацкага праекта “Спадчына Беларусі”, у рамках якога днямі адбылася прэзентацыя трэцяй кнігі пад назвай “Скарбы Беларусі”. Натуральна, што напярэдадні Дня работнікаў культуры мы не маглі не сустрэцца з гэтымі няўрымслівымі аўтарамі праекта, “скарбашукальнікамі” Алегам ЛУКАШЭВІЧАМ і Аляксандрам АЛЯКСЕЕВЫМ, каб пагутарыць з імі не столькі пра сам праект, колькі пра іхняе адчуванне стану і перспектыў галіны. Але гаворка, безумоўна, адштурхнулася ад новага выдання і невялікай “рэтраспектывы” ў гісторыю праекта.
Далей
|
№ 37 / 905 за 2009-09-12
Тварам да сонца
Па-першае, ён нарадзіўся ў Старых Васілішках, што ў Шчучынскім раёне Гродзеншчыны, у 1939 годзе. Адсюль — лагічнае “па-другое”: сёлета споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння выдатнага творцы, а яшчэ — 30 з часу апошняга наведвання ім родных мясцін. Па-трэцяе, з рэдакцыяй “К” падзяліўся ў электронным лісце ўспамінамі пра канцэрт Чэслава Нэмэна ў Мінску наш зямляк — цяпер жыхар Пскова — Уладзімір Луцкер. А па-чацвёртае… Па-чацвёртае — паэзія і музыка. Хаця яны, мусіць, для гэтай асобы заўжды былі “па-першае”. Усё гэта пра Чэслава Нэмэна — знакамітага польскага рок-музыканта ХХ стагоддзя, чые ўгодкі цягам усяго 2009-га святкуюцца і ў Беларусі. Зямля наша ўзгадавала гэты талент. Напярэдадні 70-годдзя з дня ўз’яднання Беларусі, якое адзначаем 17 верасня, і наогул, зважаючы на россып круглых дат, што паядноўваюць яго постаць з нашай краінай, згадваем пра музыканта на старонках “К”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|