Сучасны ўкраінскі тэатр
Здань тэатральнай рэформы блукае па Украіне ўсю незалежнасць, гэта значыць — ці не чвэрць стагоддзя.
Вядомы ўкраінскі рэжысёр Андрэй Жолдак, які даўно працуе выключна за мяжой, неяк назваў дзяржаўныя рэпертуарныя тэатры «апошнімі курчамі сацыялізму». Вядома, гэтая фармулёўка хутчэй эпатажная, але долю праўды мае: тэатральная сістэма Украіны дагэтуль застаецца ў тым самым стане, які набыла за савецкім часам.