Тайна адной літары. Версія
Дзень нараджэння айчыннага кіно — 17 снежня 1924 года. Менавіта тады з’явілася дырэктыва з патрабаваннем наладзіць на Беларусі ўласную кінавытворчасць. Відаць, яна яшчэ доўга заставалася б на паперы, калі б не талент і майстэрства тых замежных спецыялістаў, якія ўжо ў 1925-м пагадзіліся працаваць па заказах «Белдзяржкіно». Самым першым з такіх адзінкавых тады спецыялістаў быў Юрый Тарыч. Аўтар гістарычнай касцюмнай драмы «Крылы халопа», якая першай з савецкіх фільмаў шырока дэманстравалася ў кінапракаце ЗША і іншых замежных краін, ён заслужана стаў лідарам беларускага кіно канца 1920-х — пачатку 1930-х. Менавіта Юрый Тарыч — рэжысёр карцін «Лясная быль» (1926), «Да заўтра» (1929), «Шлях карабля» (1935), «Адзінаццатага ліпеня» (1938).