Лепш і горш
Адказаць на пытанне: «Дзеля чаго патрэбны фестывалі?» — не так і проста. Асабліва ў тым выпадку, калі арганізатары ставяць перад сабой сур’ёзныя задачы, а свята мастацтва становіцца для іх нечым большым за напышлівую дэманстрацыю штучных амбіцый. Напрыклад, «М.art.кантакт»... Для таго, каб утрымліваць форум у рамках вызначанай канцэпцыі, штогод фарміраваць ды збіраць праграму, урэшце, скіроўваць у патрэбнае рэчышча яго непрадказальную і імпульсіўную плынь, неабходны асаблівыя якасці.