Terra opera
Падобна, опера (з’ява па сваёй прыродзе элітарная) становіцца ў Беларусі адным з самых прэстыжных, папулярных і запатрабаваных жанраў. Вялікі тэатр прыкладае дзеля гэтага шмат намаганняў. Не толькі спектаклямі бягучага рэпертуару, пазначанымі на афішы, але і правядзеннем Опернага форуму. Ён становіцца традыцыяй, неад’емнай часткай мастацкага краявіду.