Ісціны новыя і старыя
Дваццаты, юбілейны «Лістапад» уразіў размахам. На працягу васьмі дзён было паказана 150 фільмаў больш як з 30 краін свету. У тым ліку 78 ігравых, 61 дакументальны, 11 анімацыйных. Прагляды ішлі ў кінатэатрах «Цэнтральны», «Мір», «Перамога», «Піянер», у Доме кіно. У Мінск прыехала 125 гасцей. Слоганам форуму сталі словы «In kino veritas» («Ісціна ў кіно»).