Яркае зіхаценне і дзіўныя цені
Калі добра падумаць, дык сама наяўнасць Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, які сёлета прайшоў у Беларусі ўжо чацвёрты раз, — з’ява ў нечым фенаменальная. У той час, калі наша культурная прастора літаральна захлынаецца
ў патоку крыклівай «папсы», што ліецца з кожнай радыёкропкі, з кожнай аўтамашыны і кожнага ўключанага тэлевізара, — высвятляецца, што маштабны фестываль класічнай, акадэмічнай, найперш інструментальнай музыкі збірае поўныя залы, выклікае велізарны рэзананс у грамадстве, нарэшце, знаходзіць падтрымку першых асоб дзяржавы.
Далей