Ключавое слова
Пакуль вырашалася пытанне з грашыма на вытворчасць «Абходу», яго герой, участковы Аляксандр Клімята, не толькі атрымаў чарговае званне, але і змяніў пасаду — стаў загадваць усімі ўчастковымі інспектарамі свайго раёна. Таму, адмыслова для здымак (неверагодны выпадак у айчыннай кінематаграфічнай практыцы!), часова быў пераведзены спецыяльным загадам кіраўніцтва на ранейшае месца. Бо ў сваім краі ён сапраўдны гаспадар — ведае ўсё і ўсіх, ды іншы герой на экране ў гэтым амплуа выглядаў бы папросту недарэчна.
Далей