Танцавальная геаметрыя
Віцебску належыць выключная роля ў апрабацыі і распаўсюджванні авангардных практык. Як адзначае тэатразнаўца Таццяна Катовіч, Віцебск — адзіны з гарадоў Беларусі, дзе яшчэ ў першай чвэрці XX стагоддзя атрымала ўвасабленне канцэпцыя мадэрнісцкага сцэнічнага мыслення. Невыпадкова менавіта тут 6 лютага 1920 года была ажыццёўлена наватарская і «першая ў свеце», як абвяшчала афіша, пастаноўка «Супрэматычнага балета».
Далей