Барыс Забораў
Сфера творчых зацікаўленняў Барыса Заборава вельмі разнастайная, ён жывапісец, графік, скульптар, кніжны ілюстратар, тэатральны мастак. Нарадзіўся ў Мінску ў 1935 годзе, там жа скончыў мастацкае вучылішча, пасля вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна і ў Маскоўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце імя Сурыкава. У 1980-м эміграваў з Мінска ў Парыж. У 2010 годзе ў Мінску прайшла выстава «Барыс Забораў. Жывапіс. Малюнак. Скульптура».
Далей