Містычны сад старога кляштара
Музей архітэктуры ў Вроцлаве — адзіны ў Польшчы, што цалкам прысвечаны архітэктуры. Выстава Лявона Тарасэвіча, што ахапіла як інтэр’ер будынка, так і яго экстэр’ер, а менавіта ўнутраны двор, складалася з трох частак. Першая частка — класічная экспазіцыя ў музеі, у якой дэманстраваліся яго карціны на палатне і творы на паперы. Работы для выставы ўзялі з фондаў Нацыянальнага музея, варшаўскай Zachęta і беластоцкай галерэі Arsenal, з прыватных калекцый.
Далей