Пакуль не ідуць цітры
Яна была глыбокім, шчырым чалавекам, на дзіва светлай асобай. Умела па-сапраўднаму радавацца жыццю. Дыхала музыкай ды здзіўляла фантастычнай працаздольнасцю і ўдзелам у любых творчых праектах. Таленавітая выдатная піяністка, лаўрэатка міжнародных конкурсаў, выпускніца Беларускай акадэміі музыкі (клас прафесара Валерыя Шацкага), Алёна ўжо са студэнцкіх гадоў здолела аб’яднаць вакол сябе такіх жа маладых, чулых і дапытлівых выканаўцаў, што разам з ёй рабілі цікавыя канцэртныя праграмы, адкрывалі новыя сачыненні.
Далей