Улада матэрыялу
«Эвалюцыя+» Максіма Петруля падсумавала плённы перыяд творчых пошукаў, акумулявала досвед сямі персанальных выстаў за апошнія два гады. «Плюс» у назве пазначае тое, што, акрамя цэльнага праекта «Эвалюцыя», скульптар паказаў некалькі іншых — скульптуры з «Артапалогіі», «Па-хатняму» і «Прысвячэнне Лючыа Фантана». Падчас выставы на сценах Цэнтра сучасных мастацтваў у будынку на праспекце Незалежнасці размясціліся графічныя аркушы, якія, паводле метаду стварэння, мелі назвы «Бясконтурны малюнак».
Далей