Папагена шукае Wi-Fi
Пры канцы сакавіка на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбылася прэм’ера оперы Вольфганга Амадэя Моцарта «Чарадзейная флейта». Падзея прайшла ў межах Аўстрыйскага культурнага сезона. Над увасабленнем спектакля працавала міжнародная каманда. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіў Ханс-Іахім Фрай (Германія), мастацкі кіраўнік канцэртнай залы «Брукнэрхаўс» у Лінцы, дырыжорам-пастаноўшчыкам — Манфрэд Майрхофер (Аўстрыя), сцэнографам — Хартмут Шаргхофер (Аўстрыя). Спадзяемся, рэцэнзіі трох крытыкаў дапамогуць чытачу ўбачыць розныя грані пастаноўкі.
Далей