Павучыцца ў дзяцей…
Я — сталы чалавек. Прынамсі, такім сябе лічу. На маю думку, сталасць — гэта стан, калі нарэшце пачынаеш разумець сваіх бацькоў, але пры гэтым нечакана таямніцай становіцца логіка паводзін уласных дзяцей. Гэтую формулу можна пры жаданні перанесці з прыватнай сферы ў сацыяльную, на стасункі пакаленняў — дзяцей, бацькоў, дзядоў.