Публічнае аблічча, альбо Дзесяць прыкмет якаснай персаналкі
Мастацтва стварэння публічных выстаў спасцігаць трэба не менш уважліва і аддана, чым працэс стварэння самога мастацтва. Любы паказ работ — гэта значны крок на шляху кар’еры майстра. Гэта галоўная падзея перыяду, гэта ўзняцце сцяга, гэта момант старту для будучых магчымасцей. Выстава можа доўжыцца ўсяго некалькі гадзін, але за такі кароткі час усё, што вы калі-небудзь рабілі і над чым працавалі, засяроджваецца ў адной з’яве, і важна, каб гэтая з’ява не стала правалам толькі праз тое, што вы не ўлічылі некалькі пунктаў, скрозь якія праглядае якасная, а значыць паспяховая персанальная выстава.
Далей