Сучасная беларуская харэаграфія
У 2006 годзе два беларускія пастаноўшчыкі Дзмітрый Залескі і Вольга Скварцова стварылі тэатр сучаснай харэаграфіі «D.O.Z.SK.I». Гэта быў, бадай, самы паспяховы праект у айчынным contemporary dance. Дасягненнямі калектыву можна лічыць перамогу на Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, выступленні на сцэне маскоўскага Вялікага тэатра і варшаўскай Нацыянальнай оперы. Сёння Дзмітрый і Вольга працуюць паасобку, а група перастала існаваць. Што адбываецца ў іх творчым жыцці і ў якім напрамку рухаецца кожны — пра гэта ды іншае гутаркі з харэографамі.
Далей