Гэты будынак з адметнымі архітэктурнымі аздабленнямі
ў Санкт-Пецярбургу (былым Ленінградзе) больш за дзесяць гадоў быў працоўным месцам беларускіх кінематаграфістаў. Так склалася гістарычна, што калыска рэвалюцыі, здзейсненай бальшавікамі ў кастрычніку 1917 года, зрабілася і калыскай нашага нацыянальнага кінамастацтва.«Роды» пачаліся ў часы нэпа (новай эканамічнай палітыкі) пасля таго, як была створана арганізацыйна-кіруючая інстанцыя «Белдзяржкіно» (снежань 1924 года).
Для многіх краін Еўропы ХVІ стагоддзе стала эпохай вялікіх пераменаў: росквіту Адраджэння, развіцця гарадоў, змены манархічных дынастый, пашырэння рэфармацыйнага руху, пасля — контррэфармацыі і барока. Не было выключэннем і Вялікае княства Літоўскае.
Шлюб караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога з міланскай герцагіняй Бонай Сфорца ў 1518 годзе прывёў да стварэння прыдворнага асяродка ў Кракаве па ўзору заходнееўрапейскага, што істотна паўплывала на развіццё новай, рэнесанснай культуры. Пачала адбывацца так званая гібрыдызацыя інтэлектуальнай эліты Польскага Каралеўства і Вялікага княства Літоўскага, якая праяўлялася ў зліцці кола замежных інтэлектуалаў з мясцовымі адукаванымі людзьмі і засваенні імі новага ідэалу эпохі.
70-я ўгодкі ўз’яднання Беларусі вялікай рэтраспектыўнай выставай. Экспазіцыя «Заходняя Беларусь у мастацтве» сабрала творы 16 мастакоў. Сярод іх і знаныя Пётра Сергіевіч, Язэп Драздовіч, Міхась Сеўрук, і малавядомыя
Дзмітрый Крачкоўскі, Сяргей Вішнеўскі, Павел Южык,
і творцы, звязаныя з Беластокам, — Уладзімір Закрэўскі, Юлій Краеўскі, Хаім Тыбер, Ісаак Кжэчаноўскі.
На выставе «Беларусі з любоўю» ў мінскім Літаратурным музеі Максіма Багдановіча экспанавалася ўнікальная калекцыя графікі пачатку ХХ стагоддзя. Гэты выдатны падарунак зрабіў замежны калекцыянер Леанід Закс, продкі якога паходзяць з Беларусі.