Харэаграфія Красавік 2017г.
Такатошы Мачыяма
У Вялікім тэатры Беларусі артыст служыць шэсць гадоў. Практычна адразу ён пачаў танцаваць сольныя партыі, што не дзіўна. Яго тэмперамент, энергія, працавітасць, несумненны талент і артыстычнасць дазволілі яму выявіць на сцэне самыя розныя вобразы. І заўжды гэта атрымліваецца ярка і прыгожа.
Далей
|
Елізар’еў вяртаецца?
Нагодай для гэтага тэксту зрабілася фотавыстава, якая адкрылася пры канцы сакавіка. Перадгісторыя праекта такая. Малады фатограф Мікіта Фядосік, студэнт адной з мінскіх ВНУ, на працягу некалькіх месяцаў здымаў рэпетыцыйны працэс. Як Валянцін Мікалаевіч, стваральнік сучаснага айчыннага балета, прафесар Беларускай акадэміі музыкі, працуе ў зале са сваімі вучнямі.
Далей
|
Люты 2017г.
Яднальная прастора танца
Форум прайшоў напрыканцы года ў Санкт-Пецярбургу, за тры дні яго наведала больш за 20 тысяч удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Расіі і 35 замежных дзяржаў. «Круглыя сталы», майстар-класы і творчыя сустрэчы ладзіліся адначасова па 14 галінах. У секцыі «Балет і танец», дзе мне пашанцавала пабываць, галоўнымі былі дзве вядомыя асобы: Мікалай Цыскарыдзэ, народны артыст Расіі, рэктар Акадэміі рускага балета імя Агрыпіны Ваганавай, і Барыс Эйфман, народны артыст Расіі, мастацкі кіраўнік аўтарскіх Тэатра балета і Акадэміі танца.
Далей
|
Студзень 2017г.
Яна Штангей
Па-за сцэнай яна мяккая, добразычлівая і вельмі тактоўная. Далікатная і чуллівая, упартая і па-самурайску адданая прафесіі. Гераіні Яны — жыццярадасная Маша, закаханая Нікія, дуальная Адэта-Адылія, капрызлівая Ружа — сур’ёзны спіс для артысткі, якая ўсяго тры гады таму прыйшла на вялікую сцэну.
Далей
|
Снежань 2016г.
Паміж мэйнстрымам і аўтарскім пошукам
Перад’юбілейная акалічнасць — сур’ёзная падстава для асэнсавання далейшых шляхоў развіцця як самога форуму, так і айчыннага contemporary dance. Старэйшы фэст сучаснага танца, IFMC з года ў год з’яўляецца не толькі стартавай пляцоўкай для маладых творцаў, але і задае арыенціры пошукаў у галіне сучаснай харэаграфіі.
Далей
|
Кастрычнік 2016г.
Танец трох кантынентаў
Сёлетні фэст у Гомелі стаўся самым маштабным за ўсю гісторыю яго правядзення і сабраў прыхільнікаў танца з 20 краін свету. «Сожскі карагод» славіцца шматжанравасцю кірункаў, багаццем канцэртных выступленняў прафесійных і аматарскіх труп з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.
Далей
|
Верасень 2016г.
Фестывалі сучаснага танца ў Чэхіі
Сёлета мне пашанцавала трапіць на два буйныя харэаграфічныя форумы -- XXII Чэшскую платформу танца (Прага) і VI Міжнародны фестываль AEROWAVES SPRING FORWARD (Пльзень). Кожны х фэстаў вызначаўся адметнай праграмай і стаў зрэзам найноўшых трэндаў у развіцці сontemporary dance
Далей
|
Жнівень 2016г.
Балетнае лета ў Вялікім
Сёлета гэты фестываль ладзіўся трэці раз. Да яго прызвычаілася публіка, культурная грамадскасць, салісты свае і замежныя.
Далей
|
Балетнае лета ў Вялікім
Гэтая артыстка выступала на беларускай сцэне ўпершыню. Цікавасць да яе асобы падагравалася шэрагам акалічнасцей. Ксенія Аўсянік -- салістка англійскага нацыянальнага балета, створанага
ў 1949-м у Лондане такімі мегазоркамі, як Алісія Маркава і Антон Долін. У розны час у трупе выступалі Марго Фантэйн, Івет Шавірэ, Карла Фрачы, Наэла Пантуа.
Ксенія нарадзілася і вырасла ў Мінску, навучалася ў Беларускім харэаграфічным каледжы. Дзяўчына, якую хацелі адлічыць за быццам бы адсутнасць дадзеных і «прафнепрыдатнасць», здолела зрабіць захапляльную міжнародную кар'еру. У Лондане яна танцуе галоўныя партыі ў спектаклях «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая красуня», «Карсар», «Жызэль», «Жар-птушка». Летась Ксенія Аўсянік намінавалася на міжнародную прэмію «Бенуа дэ ля данс». Прычым разам з такімі вядомымі артысткамі, як Марыя Качаткова (балет Сан-Францыска), Вольга Смірнова (Вялікі тэатр Расіі), Ганна ЦыганковаА (Нацыянальны балет Нідэрландаў).
Далей
|
Назад
|
|