Мы з мінулага
Шырока анансаваныя прэм’еры Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Купала» і «Прыгоды Пранціша Вырвіча» аднавілі дыскусію пра магістральны кірунак айчыннага кіно. Здавалася, за амаль трыццаць гадоў незалежнасці беларускае мастацтва павінна было наталіць прагу нашага грамадства да сваіх каранёў, гісторыі, вытокаў культуры. У літаратуры, жывапісе, тэатры так, бадай што, і адбылося. У кіно, дзе дасюль назіраецца манапалізм адзінага вялікага кінавытворцы, гістарычная тэма яшчэ нават, можна лічыць, не пачалася. Глядацкая аўдыторыя, тым не менш, прагне бачыць сваю мінуўшчыну на экране, прычым вачыма сваіх, а не чужых аўтараў. Але ў якой форме гістарычнае мінулае цэлай нацыі або краіны павінна ўвасабляцца на экране напрыканцы першай чвэрці ХХІ стагоддзя?
Далей