Візуальныя мастацтвы Чэрвень 2019г.
Выцясненне алюзіі
Паўтаральныя візуальныя матывы ў работах розных эпох ствараюць уражанне дыялогу, і ў залежнасці ад таго, як вядзецца дыялог, выяўляюцца асаблівасці гэтых часоў. Агульнасць і падабенства вобразаў у дыялогу культурных і гістарычных кантэкстаў могуць знаходзіць самыя розныя значэнні.
Далей
|
Травень 2019г.
Наталля Залозная
НАРАДЗІЛАСЯ Ў МІНСКУ, У СЯМ’І ЗНАКАМІТАГА МАСТАКА МІКАЛАЯ ЗАЛОЗНАГА. СТАЖЫРАВАЛАСЯ, ПРАЦАВАЛА, ЖЫЛА, ГАСЦЯВАЛА Ў АЎСТРЫІ, ШВЕЙЦАРЫІ, БЕЛЬГІІ, ЧАРНАГОРЫІ. З 1992 ГОДА АКТЫЎНА ВЫСТАЎЛЯЕЦЦА І ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ Ў АРТ-КІРМАШАХ ЕЎРОПЫ І АМЕРЫКІ. У 2005-М БРАЛА ЎДЗЕЛ У ВЕНЕЦЫЯНCКІМ БІЕНАЛЕ. ВЕЛЬМІ СУЧАСНАЯ МАСТАЧКА, ЗАЎСЁДЫ МАЛАДАЯ.
Далей
|
Шчырая абарона крохкасці
Калі нараджаецца мастак? Пасля заканчэння прафесійнай адукацыі выпускнікі выходзяць у самастойнае жыццё ў адзіноце. І даводзіцца зноў вучыцца. Здараецца, што дыпломная работа становіцца апошняй творчай працай выпускніка, але звычайна гэта кропка адліку ці адмаўлення — для таго, каб зрабіць свой першы самастойны крок.
Далей
|
Вандроўкі і канвенцыі
Напярэдадні летняга вар’яцтва з нагоды «перамены месцаў» так прыемна пагаварыць з Еленкай Данбровай, куратаркай секцыі «Photo Travel Club» у складзе Саюза фатографаў, пра іх новую выставу. Самі ўдзельнікі — Юрый Бірукоў, Андрэй Бортнiкаў, Надзея Дзегцярова, Еленка Данброва, Андрэй Дубінін, Лана Красікава, Галіна Ламака, Уладзіслаў Рута, Зміцер Рухленка, Уладзіслаў Сакалоўскі, Наталля Яўмененка — ужо выказаліся праз свае працы. А мы з куратаркай гаворым пра бясконцую любату, пра гэтую салодкую залежнасць — travel-фатаграфію.
Далей
|
Нью-Ёрк
Доўга сюды імкнуўся — і вось нарэшце апынуўся ў цэнтры сусветнага арту. У горадзе велічэзным, цудоўным і разнастайным, як і мастацтва, якім ён напоўнены. Прапаную разгледзець, наколькі па-рознаму могуць рэпрэзентавацца ў прынцыпе адны і тыя ж карціны, скульптуры, інсталяцыі і што-б-там-яшчэ-ні-адносілася-да-сучаснага-мастацтва ў некалькіх абавязковых да наведвання «кропак зборкі».
Далей
|
УНОВИС vs мадэрн
У 2019-м адзначаецца юбілей УНОВИСа. Што можна зразумець пра гэтае творчае аб’яднанне, а разам з ім — пра супрэматызм, калі паглядзець на выданні 1910-20-х з пазіцый сённяшняга дня?
Далей
|
Minsk Design… Weak?
МІНСКІ ТЫДЗЕНЬ ДЫЗАЙНУ, ШТО ПРАХОДЗІЎ СЁЛЕТА Ў МАІ, ПАКІНУЎ БОЛЬШ ПЫТАННЯЎ, ЧЫМ АДКАЗАЎ. НЕКАЛЬКІ ПАВІЛЬЁНАЎ У ГОРАДЗЕ, ПРАГРАМА ЛЕКЦЫЙ АД АРХІТЭКТАРАЎ, ДЗЕНЬ МОДНЫХ ПАКАЗАЎ. АГУЛЬНАЯ ТЭМА ЎСІХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ «ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ» — ЦІ ФАРМАТ ГЭТА ДЛЯ ТЫДНЯ ДЫЗАЙНУ?..
Далей
| |
Красавік 2019г.
Максім Сарычаў
Малады (1987 г.н.) беларускі мастак у самым росквіце гадоў.
Прэпараваць дакументальную і мастацкую фатаграфію вучыўся на курсе Андрэя Лянкевіча, майстар-класе Стэнлі Грына і г.д., пра што распавядае ў сваім эсэ ніжэй.
Публікаваўся ў выданнях Spiegel, Meduza, Gare de l’Est, P3. Адна з апошніх публікацый праекта «Сляпая зона» — у трохтомніку «Чырвоныя ўтопіі» французскага выдавецтва «Essarter Editious» (2019).
Прымаў удзел у міжнародных выставах i фестывалях у Warsaw Photo Days (Польшча), Vilnius Photo Circle (Літва), PhotoVisa (Расія).
У Беларусі ўзнагароджаны Belarus Press Photo 2015, «ПРАФОТА» 2016 года і ў трох намінацыях МФМ-2017 (у прыватнасці за праект «Сляпая зона». Глядзі «Мастацтва» №3, 2017).
Далей
|
Нацыянальны канон Васіля Шаранговіча
Культурныя коды мастацтва Васіля Шаранговіча былі закладзены яшчэ ў дзяцінстве.«Вёска лягла на сэрца на ўсё жыццё», — падсумуе мастак, аналізуючы свой творчы шлях. Вёска 1940—50-х, нягледзячы на беднасць, безграшоўе, абмежаванасць у свабодзе перамяшчэння, усё яшчэ заставалася захавальніцай традыцый і мовы, асаблівага светапогляду і ладу жыцця, далёкае рэха якога ўлоўлівалася ў паэзіі Коласа, Купалы (галоўным чынам таму, што ўступленне мясцовых сялян у калгас пачалося толькі ў 1948 годзе).
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 31
Назад
|
|