Маладзік і сонца Друі
Удзел у гэтым пленэры — не толькі інтэнсіўная праца над мастацкімі творамі, але і час для духоўных пошукаў. Ініцыятар і мецэнат падзеі, мясцовы святар Сяргей Сурыновіч кажа, што праект пры храме ўзнік як жаданне дыялогу і будаўніцтва мастоў паміж мастацтвам і рэлігіяй. Пленэр праходзіць ужо трэці год запар і ад самага пачатку трапіў у поле зроку майстроў нашай краіны. Разам з вядомымі айчыннымі аўтарамі і выкладчыкамі жывапісу ў ім удзельнічаюць і навучэнцы Акадэміі мастацтваў. Пра супольную творчую падзею, натхнёную выданнем Бібліі і мясцовай прыродай, распавядае беларуская мастачка Людміла Кальмаева, якая ўжо даўно працуе ў Галандыі.
Далей