«Я выбіраю Мастацкі!»
За сваю доўгую гісторыю Мастацкі музей звяртаўся да розных форм асветы і папулярызацыі. Набываў палотны мастакоў з сусветным імем, якія прыцягваюць увагу і да гэтага часу. Наладжваў культурныя сувязі з вядучымі музеямі свету. Арганізоўваў «гастрольныя туры» калекцый з уласных фондаў. Мастацкі заяўляў пра сябе на міжнароднай прасторы. Адказ быў гасцінным і цешыў беларусаў шматлікімі выставамі найвялікшых творцаў усіх часоў — заходнееўрапейскага мастацтва, амерыканскага жывапісу, усходняй культуры.
Далей