Першым на сцэне з’яўляецца Дырыжор, тутэйшы Пак, постаць няўрымслівая і, зразумела, нерэальная, — каб прывесці ў рух пастаноўку «Крэйцарава саната» (Магілёўскі абласны драматычны тэатр, рэжысёр — Саўлюс Варнас).
У межах аднаго фэсту і літаральна аднаго тыдня былі сыграныя два спектаклі, дзе поўныя прыкметаў часу і, так бы мовіць, вельмі пэўныя, да звыкласці вызначаныя п’есы мінулага стагоддзя ператварыліся ў пазачасавыя прыпавесці разваг пра чалавечую прыроду.
Самыя пільныя вочы, самыя чуйныя вушы маленькага горада мастачка па касцюмах Таццяна Стысіна схавала пад вялікія капелюшы, ды пад форменнымі фартушкамі не спадніцы, а шорты: гімназісткі відавочна арганізаваліся ў гайды (дзявочае адгалінаванне скаўтаў).
Чорна-белую хату, сям’ю з дзецьмі, катом ды сабакам, кветачку на дарожцы і сонейка расфарбоўвалі жанчыны — персанажы спектакля «Сонца свеціць усім». Адна з іх сказала, што наша жыццё падобнае да дзіцячай кніжкі-размалёўкі. Якую фарбу возьмеш — такім яго і ўбачыш...
Дасведчанага тэатральнага гледача наймацней уражвае хіба... самаадданая праца на сцэне. Перад гомельскай публікай паўстала трупа, чыю прафесійнасць і ахвярнасць мог бы ўпадабаць сам Вялікі Бард — не выпадкова «Камедыя памылак» пачынаецца наставаю Уільяма Шэкспіра: драматург звяртаецца да артыстаў з экрана і прамаўляе павучанні, якія не страцілі актуальнасці. Прыём гэткага «ажыўлення» пры канцы спектакля бліскуча і нечакана закальцуе дзеянне.