Тэатр Красавік 2020г.
Аркестр маленькіх людзей
Расійская драматургія 1990-х (Мікалай Каляда, Аляксей Слапоўскі, Ксенія Драгунская, Радзівон Бялецкі ды іншыя) рупліва працягвае даследаванне свету «маленькага чалавека», якое распачалі класікі рускай літаратуры.
Далей
|
Тэатр для сталення
У Адэсе гавораць: «Ён — капітан; не так плавае, як выглядае». Дырэктар-рэжысёр Савіцкі, калі меркаваць па нашыўках ды лампасах, выглядае сціпла. Ягоны ўражлівы бок — хадзіць па моры. Нездарма тэатр здаўна чымсьці прыпадобнены да карабля: сцэнічным трумам, асвятляльнымі мосцікамі, лябёдкамі. Накідваюцца хвалі, змываюць за борт няўмелых матросаў (альбо самыя спрытныя ціхамірна наймаюцца на іншае судна), а карабель — плыве. Бо капітан на месцы.
Далей
|
Ніхто нават не памёр
«Дачнікі» відавочна зазналі іронію лёсу — рэжысёрка Валянціна Еранькова і мастачка Ала Сарокіна задумвалі-вырашалі спектакль метафарычна, як бы паміж сцэнай тэатра і сцэнай жыцця, а ён выйшаў да публікі па-за ўласнай стацыянарнай пляцоўкай і адразу з тэатральнага буфета (там ладзілі рэпетыцыі) выправіўся на арандаваныя падмосткі Палаца прафсаюзаў, бо будынак Рускага тэатра зачынілі на рамонт.
Далей
| |
Сакавік 2020г.
Сухая рэшта
У адказ на якое сацыяльнае запатрабаванне з’явіўся найноўшы Лір? Якая агульнатутэйшая чалавечая вымога яго паклікала? Што хацелі сказаць са сцэны, прамаўляючы Шэкспіраў тэкст? Што мелі на ўвазе, апранаючы Ліра ў фрэнч і галіфэ? Няўжо трагедыю раптоўнай відушчасці каторага па ліку ўладара?
Далей
|
«Што жа ты, душа, міма раю прайшла?»
Спектакль, увасоблены на камернай сцэне, мае адметнае жанравае ці, хутчэй, канцэптуальнае вызначэнне (яно ж будзе тлумачэннем-разгадкай для не самага дасведчанага гледача) — шлях навяртання. Гэты панятак духоўнага, біблейскага паходжання, ён тлумачыцца як нежаданне заставацца ў граху, як прага (і працэс) абуджэння сакральнага, святога ў душы чалавека. Усё гэта вельмі важна для Яна Баршчэўскага і чырвонай ніткаю працягваецца праз усе яго творы.
Далей
|
Лёгкасць з падвойным дном
Вам калі-небудзь хацелася вярнуцца ў дзяцінства? Адчуць бесклапотнасць, радасць адкрыццяў, перажыць шчаслівыя моманты? Спектакль «Першы» такую магчымасць дае.
Далей
| |
Студзень 2020г.
Палон будзённага гвалту
Ідучы на спектакль, я імкнулася быць настолькі аб’ектыўнай (чытай: «чыстым аркушам успрымання»), наколькі гэта ўвогуле магчыма для чалавечай істоты.
Далей
|
Казка выпрабаванняў
Атмасферу гарадской казкі стварыла музыка Леаніда Паўлёнка: пяцёра артыстаў тупалі, слізгалі, прабіраліся скрозь, вакол і паабапал дамоў-фурак; чакалі, пільнавалі, выглядалі, а потым увамкнулі праектар — і ўяўнае дзяўчо знічкай трапіла ў вазон на адзін з гарадскіх дахаў.
Далей
|
Снежань 2019г.
У палоне ілюзорнага
АДМЕТНАСЦЬ, ВЫКЛЮЧНАСЦЬ ФЭСТУ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДРАМАТУРГІІ Ў ТЫМ, ШТО ЯГОНАЯ АФІША СКЛАДАЕЦЦА ТОЛЬКІ З РАБОТ БЕЛАРУСКІХ АЎТАРАЎ І АЎТАРАК. CЁЛЕТА ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ — РАЗАМ З ВЯДОМЫМІ ТЭАТРАМІ БЕЛАРУСІ — ТАКСАМА КАЛЕКТЫВЫ З РАСІІ, УКРАІНЫ І ГРУЗІІ (10 СПЕКТАКЛЯЎ З 9 ТЭАТРАЎ, 3 СПЕКТАКЛІ ГАСЦЕЙ І 2 СПЕКТАКЛІ Ў МЕЖАХ ТВОРЧАЙ ЛАБАРАТОРЫІ). ТАКІМ ЧЫНАМ ФЕСТЫВАЛЬ ПА СВАІМ СКЛАДЗЕ НАБЫЎ РЫСЫ МІЖНАРОДНАГА, А НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДРАМАТУРГІЯ, КЛАСІКА І СУЧАСНАЯ П’ЕСА ЗАЗНАЛІ ВЯДОМАСЦІ ДАЛЁКА ЗА МЕЖАМІ КРАІНЫ, ПАШЫРАЮЧЫ МЕЖЫ АГУЛЬНАЙ ТЭАТРАЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 21
Назад
|
|