Музыка Травень 2017г.
Тэрменвокс, мандаліна і Рэквіем
Фестываль — гэта свята. Такі сэнс закладзены ў самой этымалогіі слова. А свята — гэта штосьці супрацьлеглае будням. І менавіта ў тым сутнасць. Не ў параднасці. Не ў разгуле. Не ў падарунках. Не ў гасцях. Усё гэта можа быць, а можа не быць. Сутнасць свята — у магчымасці вырвацца з будняў. Спыніцца. Задумацца. Азірнуцца. Успомніць. Памарыць.
Далей
|
А ў нотах засталася душа...
На гэтую вечарыну, якая адбылася ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі, проста немагчыма было не прыйсці. З беларускім кампазітарам Алесем Рашчынскім я была знаёмая даўно.
Далей
|
Пакуль не ідуць цітры
Яна была глыбокім, шчырым чалавекам, на дзіва светлай асобай. Умела па-сапраўднаму радавацца жыццю. Дыхала музыкай ды здзіўляла фантастычнай працаздольнасцю і ўдзелам у любых творчых праектах. Таленавітая выдатная піяністка, лаўрэатка міжнародных конкурсаў, выпускніца Беларускай акадэміі музыкі (клас прафесара Валерыя Шацкага), Алёна ўжо са студэнцкіх гадоў здолела аб’яднаць вакол сябе такіх жа маладых, чулых і дапытлівых выканаўцаў, што разам з ёй рабілі цікавыя канцэртныя праграмы, адкрывалі новыя сачыненні.
Далей
|
Зроблена in Academia
У чым прызначэнне Опернай студыі Беларускай акадэміі музыкі? Наблізіць студэнтаў да рэалій Вялікага тэатра, у якім ім, магчыма, давядзецца працаваць? Калі так, дык студыйная пастаноўка «Дзіця і чараўніцтва» Марыса Равэля свайго прызначэння… не спраўдзіла. Бо аддаліла ўдзельнікаў ад цяперашняй рэпертуарнай палітыкі нашага Опернага, зацыкленай пераважна на «раскручаных» творах ХІХ стагоддзя.
Далей
|
Красавік 2017г.
Шаманкі ў ільняных сукенках
Уражанне, што мы ўсё ведаем пра беларускі фальклор. Спеўны, песенны, вакальны. Шматлікія фестывалі аўтэнтычнай культуры, творчасць «Песняроў», якія набылі фантастычную папулярнасць дзякуючы найперш сучаснай інтэрпрэтацыі народнай песні. Здавалася б, што можна адшукаць нечаканага ў гэтай галіне?
Далей
|
Папагена шукае Wi-Fi
Пры канцы сакавіка на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбылася прэм’ера оперы Вольфганга Амадэя Моцарта «Чарадзейная флейта». Падзея прайшла ў межах Аўстрыйскага культурнага сезона. Над увасабленнем спектакля працавала міжнародная каманда. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіў Ханс-Іахім Фрай (Германія), мастацкі кіраўнік канцэртнай залы «Брукнэрхаўс» у Лінцы, дырыжорам-пастаноўшчыкам — Манфрэд Майрхофер (Аўстрыя), сцэнографам — Хартмут Шаргхофер (Аўстрыя). Спадзяемся, рэцэнзіі трох крытыкаў дапамогуць чытачу ўбачыць розныя грані пастаноўкі.
Далей
|
Гульні тронаў, хобіты, оркі і... крыху Моцарта

Фантазійная «Флейта»

Сакавік 2017г.
«Рэнесанс»: 40 гадоў у джазе
Утрымаць пры жыцці творчы калектыў цягам нават дзясятка гадоў бывае няпроста. 1 красавіка ансамбль традыцыйнага джаза «Рэнесанс» з поўнай сур’ёзнасцю можна павіншаваць з 40-годдзем. Гэты адзіны калектыў айчыннага джаза, што быў адзначаны Гран-пры міжнароднага конкурсу, працягвае выступаць з канцэртамі, асабліва не дбаючы пры гэтым пра папулярнасць.
Далей
|
Назад
|
|