«Калі заплачаш, тады не даспяваеш...»
Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна, улюбёнка айчыннага гледача, бліскуча выступае на сцэне мінскага Вялікага тэатра і на вядомых міжнародных пляцоўках. Прымала ўдзел у складзе дэлегацый на Днях беларускай культуры ў Італіі, Кітаі і Туркменістане. Выступала ў Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Францыі, Швейцарыі. З трупай тэатра гастралявала ў Германіі, Тайландзе, Вялікабрытаніі.
У яе рэпертуары самыя складаныя партыі драматычнага сапрана — Абігайль у «Набука» і лэдзі Макбет у «Макбеце», Чыа-Чыа-сан у «Мадам Батэрфляй» і Лізы ў «Пікавай даме», Неды ў «Паяцах» і Мікаэлы ў «Кармэн», Яраслаўны ў «Князі Ігары», Ірыны ў «Сівой легендзе», Сенты ў «Лятучым галандцы», Амеліі ў «Балі-маскарадзе», Аіды і Турандот у аднайменных операх.Вольга Савіцкая
Далей