Таццяна Гаўрылава.
Як найлепшым чынам прадставіць маю гераіню? Яна — прыгожая і рамантычная жанчына, чые партрэты можна разглядаць доўга і з асалодай. Далікатны і надзвычай выхаваны чалавек, стасункі з якім прыносяць радасць. Пэўна таму, што ўвасабляе рэдкі і амаль забыты грамадствам тып «тургенеўскай паненкі». Cалістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Уладальніца надзіва прыгожага і палётнага сапрана. Выканаўца вядучых роляў у прэм’ерах апошніх сезонаў — сярод іх былі Снягурка, Мікаэла, Чыа-чыа-сан, Ліу, Віялета, Джыльда, Ліза. Яркасць і прывабнасць гэтых вобразаў паспрыялі таму, што грамадскасць успрымае Таццяну Гаўрылаву як адну з самых значных асоб
нашай музычнай сцэны.
Далей