56-е Венецыянскае біенале
Венецыянскае біенале — буйнейшы і старэйшы форум сучаснага мастацтва. У другой палове ХХ стагоддзя менавіта гэты агляд «дасягненняў найноўшага арту» стаў прасторай легалізацыі і апазнання важных мастацкіх з’яў, фіксацыяй іх у гісторыі. Так, біенале было пляцоўкай для выказвання творцаў-мадэрністаў, авангардыстаў, прадстаўнікоў супрэматызму, абстрактнага экспрэсіянізму, поп-арту. Сёння гэта месца, якое аб’ядноўвае розныя інтэнцыі: «кірмаш фанабэрыі»; камерцыйная прастора для заключэння розных дамоваў; адчувальны датчык, што вызначае агульнасусветныя тэндэнцыі.
Далей