Арт і рынак
Дытар Роелстратэ, чалец куратарскай групы documenta 14, сваё публічнае выступленне ў Мінску пачаў з пытання беларускім мастакам: «Як вашае мастацтва сёння адпавядае патрэбам грамадства, у якім вы жывяце?» Іншымі словамі, ці ёсць узаемасувязь паміж жывапіснымі палотнамі ды скульптурнымі кампазіцыямі нашых сучаснікаў і тымі выклікамі, што стаяць перад беларускім грамадствам? Паміж творам мастака і рэальным жыццём, з якiм ён сустракаецца, выходзячы са сваёй майстэрні? У першую чаргу пытанне было адрасаваны аўтарам прадстаўленых прац у экспазіцыі арт-праекта «Восеньскі салон» з «Белгазпрамбанкам».
Далей