Паралелі Травень 2009г.
«Што нам Гратоўскі...»
Вымаўляеш слова «Вроцлаў»,
і ўяўленне малюе старажытныя вулачкі і плошчы, пах кавы
з незлічоных кавярняў, буркаванне галубоў на каменных плітах, а над усім гэтым — шэра-блікітнае неба Ніжняй Сілезіі.
Дзесьці там, у сэрцы старога горада, у вузенькім завулку, знаходзіцца тэатральная Мекка ўсіх прыязджаючых — Тэатр-лабараторыя Гратоўскага. Паломнікаў цяпер асабліва шмат: UNESCO назвала 2009-ы Годам Гратоўскага. Паўвека таму гэты польскі рэжысёр-рэфарматар, тэарэтык сучаснага мастацтва стварыў свой знакаміты Тэатр-лабараторыю. Ягонае імя ў гісторыі тэатральнага мастацтва — побач з імёнамі Станіслаўскага, Меерхольда, Арто. Але сам Гратоўскі сцвярджаў: «Я пачаў там, дзе Станіслаўскі скончыў».
Далей
|
Снежань 2008г.
ПРАДМЕТ ЯК ПРАТЭЗ
Пра беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва напісана шмат: вытокі ўзнікнення твораў, асаблівасці тэхнікі і матэрыялаў... Логіка стварэння гэтых работ больш-менш ясная і зразумелая. Але чым жывуць майстры па-за межамі Беларусі? Асабіста для мяне тут больш пытанняў, чым адказаў. Таму надзвычай цікава было сустрэцца з мастаком, які распачаў
сваю прафесійную адукацыю ў Беларусі, а завяршыў
яе і рэалізаваўся як творца ў Амерыцы.
Гутарка з Яўгеніяй Кагановіч адбылася ў Мінску,
у горадзе, дзе яна нарадзілася і куды вярнулася праз 17 гадоў. Прайшоўшы шлях ад простага супрацоўніка ювелірнай майстэрні да загадчыцы кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва універсітэта ў горадзе Мілуокі, Яўгенія набыла унікальны вопыт. Акрамя таго, яна — насамрэч неардынарны мастак.
Далей
|
Кастрычнік 2008г.
Па слядах Скарыны і Моцарта
Сёлета, пры канцы лета, пашанцавала наведаць знакамітую еўрапейскую сталіцу, пра якую марылася даўно, якая назаўжды звязана ў свядомасці сапраўднага беларуса з багатай і разнастайнай дзейнасцю нашага знакамітага суайчынніка Францыска Скарыны. Што ведае пра Прагу той, хто там ніколі не быў? У свядомасці – некалькі штампаў. Першы – “Злата Прага”, другі – “Горад захаваў шматлікія помнікі архітэктуры розных стагоддзяў”. Вось, бадай, і ўсё…
Далей
|
Верасень 2007г.
Там, дзе белае сонца
У гэтых нататках я выбірала тыя прыклады, якія, на мой погляд, даюць уяўленне пра нейкія агульныя тэндэнцыі. Можа, штосьці абмінула, чагосьці не заўважыла, аднак характэрны абрыс, напэўна, атрымаўся. Кінамастацтва колішніх савецкіх рэспублік -- сёння краін Цэнтральнай Азіі ідзе ў бок самавызначэння і самапазнання, што, на жаль, пакуль адсутнічае ў беларускім кіно. А час ужо і нам паглядзець унутр і вакол сябе.
Далей
|
Назад
|
|