У майстэрні Кастрычнік 2015г.
Сакральнае ў будзённым
Гэтая асоба ў нашай культурнай прасторы надзвычай каларытная. Музыка двух гуртоў — «RECHA» і
«Гаротніцы», мастак, тэлевядучы (на працягу пяці гадоў вёў перадачу «Беларуская мова», дзе расказваў пра этымалогію беларускіх слоў). Пакручастая біяграфія: закончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка, крыху павучыўся ў Акадэміі мастацтваў, пасля на рэстаўрацыі ва Універсітэце культуры і мастацтваў, працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту.
Далей
|
Люты 2015г.
Берлінскі размах і мінскія мары
Сцены і падлога майстэрні Алеся Родзіна — нібы працяг яго палотнаў: рэчы і ўражанні знітоўваюцца тут у абрывісты аповед. Літаральна бачыш: каб зразумець творцу, трэба наведаць яго працоўнае месца. Зрэшты, яно ў мастака не адно, дый горад у яго — не адзін: свет і вандроўкі ўтвараюць суцэльныя прасторы яго карцін, акцый і — як высветлілася — нават фатаграфій...
Далей
|
Студзень 2015г.
Фрагменты шляху
Майстэрня жывапісца Уладзіміра Кандрусевіча месціцца ў прыватным доме, белыя сцены і драўляная падлога пакрыты дзіцячымі крамзолямі. Від з вакна — на нядаўна пасаджаныя сосны, бо мастак любіць назіраць захад сонца праз вершаліны дрэў. Ці шмат хто з нас здольны выбудаваць краявід за вакном?
Далей
|
Лістапад 2014г.
Сонца з патрэбнага боку...
На сайце Дзяніса Раманюка я знайшла наступную фразу: «Працуе як выдавец, фатограф, дызайнер, этнограф і мастак». Часта дастаткова мець у сваім CV толькі адно падобнае вызначэнне, каб адчуваць сябе запатрабаваным у нашай арт-прасторы. Тут жа іх пяць. Пяць прафесій, пяць прызванняў. Маецца шостае, з якога мы і пачалі нашу гутарку. Пра яго згадваеш, як толькі трапляеш у майстэрню Дзяніса: гэта фактычна некранутае месца працы Міхася Раманюка. Таксама этнографа, таксама мастака. «З 1997 года працягвае справу свайго бацькі, прафесара Міхася Раманюка, па вывучэнні народнай культуры і этнаграфіі беларусаў. Ладзіць дзясяткі экспедыцый па тэрыторыі ўсёй Беларусі» — гэта зноў з сайта Дзяніса Раманюка.
Далей
|
Верасень 2014г.
Сілуэты гісторыі
Улюбёная тэма Сяргея Аганава — гістарычная.
З апошніх яго манументальных аб’ектаў — мінскі «Войт» на пляцы Свабоды, што абвяшчае гараджанам магдэбургскае права. Творчы почырк скульптара — пазнавальны: выразны графічны сілуэт, калі-нікалі быццам з’едзены ходам часу, дакладнае метафарычнае вырашэнне, прадуманае — да нюансаў колеру і фактур — мастацкае ўвасабленне. Аднак галоўнай тэмай нашай гутаркі сталася пытанне:«Як скульптару рэалізаваць свае ідэі ў горадзе?»
Далей
|
Жнівень 2014г.
Сувой ідэй
Мастачку Алену Обадаву так проста тэкстыльшчыцай ужо не назавеш і суполкай ДПМ не абмяжуеш. Арт-аб’екты Алены лёгка ўпішуцца ў любую выставу сучаснага мастацтва, яны прывабліваюць не толькі сваімі манументальнымі памерамі, актыўным каларыстычным рашэннем, але і тонка ўвасобленым канцэптам, які прачытваеш то праз гульню з назвай, то праз гармонію і канфлікт розных фармальных элементаў...
Далей
|
Ліпень 2014г.
Паўнавартасная рэальнасць
Прыглядзецца да гэтай мастачкі мяне змусіла выстава «Штучнае асвятленне. Клара і Роза», якую Марта Шматава задумала і правяла.
Далей
|
Чэрвень 2014г.
Антынамічныя дыялогі
Аляксандр Некрашэвіч — манументаліст па адукацыі, таму цудоўна адчувае колер, кампазіцыю,
а галоўнае — матэрыял. Веданне разнастайных тэхналогій паспрыяла ўсведамленню таго, што ў жывапісе маюць права на існаванне не толькі алей, акрыл і палатно... Творца працуе ў стылістыцы поп-арта. Метамарфозы яго прац здзяйсняюцца з дапамогай камп’ютара, аднак галоўнай застаецца ручная тэхніка стварэння выявы.
Далей
|
Красавік 2014г.
Алхімія станаў
Кацярына Сумарава — прадстаўніца мастакоўскай дынастыі. Яе бацька Васіль Сумараў — вядомы жывапісец і педагог. Дачка, атрымаўшы ў спадчыну майстэрства і талент, пакрочыла ў мастацтва ўласным шляхам. Яе выяўленчая мова цалкам адметная, экспрэсіўная і адначасова структуралізаваная — паводле законаў палатна і свету.
Далей
|
Назад
|
|