Дыскурс Травень 2014г.
Поліфанія памяці
Традыцыйная для нашай культуры тэматычная прастора, звязаная з трагедыяй вайны і патрыятычным подзвігам, з абаронай гуманістычных каштоўнасцей, ва ўсе часы прываблівала творцаў. І на тэрыторыі мастацтва, бадай, самым праўдзівым носьбітам людской неабыякавасці, уражлівым люстрункам настрояў душы, магутным «рэтранслятарам» і захавальнікам эмацыянальнай памяці была і застаецца музыка. Вядома, абсалютная шчырасць намераў і памкненняў не гарантуе кампазітару поспех, не засцерагае ад банальнасці і другаснасці. Надта ж няпроста працаваць з ваеннай тэмай: адкрытая, даступная для ўсіх, яна выпрабоўвае арыгінальнасць таленту, самастойнасць творчага мыслення, узровень прафесійнай культуры.
Далей
|
Красавік 2014г.
Каардынаты без крытэрыяў
У дыскусіі за «круглым сталом» узялі ўдзел крытыкі і рэжысёры, тэарэтыкі і практыкі беларускага тэатра: Рычард Смольскі, Таццяна Арлова, Аляксей Стрэльнікаў, Алена Мальчэўская, Мікалай Пінігін, Ала Палухіна, Таццяна Траяновіч. Мадэратар — галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва» Людміла Грамыка.
Далей
|
Парнас ля вуліцы Парніковай
Знакаміты польскі кінарэжысёр і грамадскі дзеяч Кшыштаф Занусі ў адной са сваіх публічных лекцый даў вызначэнне эліты. Вызначальнай прыкметай эліты, паводле Занусі, з’яўляецца галоўным чынам пачуццё асабістай маральнай і прафесійнай адказнасці за тое, што адбываецца вакол.
Далей
|
Бясконцасць гуку і сэнсу
Фестываль прайшоў у Беларусі ў трэці раз. Яго адметнасцю, у параўнанні з папярэднім, сталася больш шырокая геаграфія: да Мінска, Гомеля і Магілёва сёлета дадаўся Віцебск. Павялічылася колькасць пляцовак і праектаў: іх зрабілася восем. Нязменнымі засталіся эксклюзіўныя праграмы і зорны ўзровень выканаўцаў. Пра мастацкія вынікі форуму разважаюць музыказнаўца Надзея Бунцэвіч і музычны крытык Таццяна Мушынская.
Далей
|
Асабістыя назіранні
Віцебскі мастак Аляксандр Карпан пачынаў свой творчы шлях у часы, калі рэалістычны падыход страчваў папулярнасць. Маладыя аддавалі перавагу вольнаму эксперыменту, а фігуратыўнасць часта выклікала іронію — як з боку радыкальна настроенага андэграўнду, так і з боку шэрагу крытыкаў. Зварот да оптыкі рэалізму здаваўся бесперспектыўным шляхам, формай творчага бяссілля, мастацкай практыкай, што вычарпала свой патэнцыял.
Далей
|
Сакавік 2014г.
Вялізны тэатр старога горад
Гродзенскі абласны драматычны тэатр вынайшаў для сябе асаблівы статус. Спектаклі захапляюць акцёрскімі работамі, пастановачнымі вынаходствамі. Рэпертуарная афіша фарміруецца з асаблівай стараннасцю, у іншых тэатрах не дубліруецца. Нядаўнія прэм’еры «Наш гарадок» Торнтана Уайлдэра і «3+2» паводле Людмілы Петрушэўскай і Пятра Гладзіліна таксама атрымаліся рэзананснымі.
Далей
|
Паміж камедыяй і драмай
Рабочы кабінет рэжысёра Генадзя Мушперта пазбаўлены знакаў амбіцыйнасці ягонага гаспадара. Толькі некалькі афіш: пастаноўкі Мушперта
ў Мінску. Ніякіх дыпломаў і ганаровых грамат на сценах. Затое два аркушы з фотаздымкамі артыстаў гродзенскага тэатра. На адным — мужчынскі склад трупы. На другім — жаночы. Жанчын амаль у два разы больш, чым мужчын. Гэта абавязвае падбіраць такія п’есы, каб усе былі занятыя працай. Каштоўны напамін для галоўнага рэжысёра любога тэатра.
Далей
|
Ад побыту да быцця
На пачатку года «Летапіс», студыя дакументальных фільмаў, звычайна запрашае грамадскасць, крытыкаў і прэсу, каб паказаць стужкі, знятыя летась. Так здарылася і сёлета. Нават у невялікім прэс-рэлізе пазначаны новы кірунак аб’яднання: «павелічэнне працягласці фільмаў», «пераход ад пэўнага фармату да дыктату матэрыялу».
Далей
|
Прастора ілюзій
У калекцыі, якая экспанавалася ў «Гасцёўні Уладзіслава Галубка», філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, былі прадстаўлены макеты і эскізы да спектакляў, аформленых сучаснымі беларускімі сцэнографамі Алай Сарокінай, Валянцінай Праўдзінай, Дар’яй Волкавай, Марынай Шуста, Вольгай Грыцаевай, Любоўю Сідзельнікавай ды іншымі. Дарэчы, падобны праект з удзелам тых жа аўтараў быў арганізаваны летась у Музеі-запаведніку «Нясвіж».
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 22
Назад
|
|