Працэс Лістапад 2009г.
Юрый Башмет: «Выканальніцтва і ёсць сэнс жыцця...»
Ягоная постаць шмат у чым знакавая. Усяму свету Юрый Башмет адкрыў альт як інструмент сольны і як інструмент саліруючы. Студэнтам выйграў два буйныя міжнародныя конкурсы альтыстаў — у Будапешце ў 1975-м (2-я прэмія) і ў Мюнхене ў 1976-м (Гран-пры). Упершыню ў сусветнай выканаўчай практыцы даў сольныя альтовыя канцэрты ў Карнэгі-холе (Нью-Йорк), Берлінскай філармоніі, міланскай «Ла Скала», у вялікіх залах кансерваторый Масквы і Ленінграда.
Далей
|
Кастрычнік 2009г.
Перакуленая рэальнасць вялікіх містыфікатараў
Апошнім часам усе міжнародныя фестывалі ўключаюць у парадак дня дыскусіі аб асаблівасцях сучаснага этапу ў развіцці айчыннага і сусветнага тэатра. Сённяшняя практыка і перспектывы, натуральна, больш за ўсё хвалююць людзей, якія маюць адносіны да сцэнічнага мастацтва. Аднак кожны падобны фестываль — яшчэ і свята канкрэтнага горада, нагода для масавага далучэння да творчасці соцень гараджан. Не быў выключэннем чарговы, чатырнаццаты фэст «Белая Вежа-2009».
Далей
|
«Эфект матылька»
Кожная пара года гучыць адметнай музыкай. Сваё музычнае жыццё Беларуская дзяржаўная філармонія кампануе, як Вівальдзі ўласныя канцэрты. Пасля снежнай зімы пануе фестывальная «Мінская вясна». Аўфтакт канцэртнага сезона спрытна пераймаецца Міжнародным фестывалем «Беларуская музычная восень». На Каляды народ цешыцца балетнымі «Адажыо» (без балета) і гукамі вальсаў Штрауса.
Далей
|
Цёплы і халодны. Чырвоны і сіні
Вялізны чырвоны месяц на пранізліва-сінім фоне — гэтая карціна Васіля Касцючэнкі адразу кінулася мне ў вочы ў яго майстэрні. Вечарэла, і ў пакоі панаваў паўзмрок. Здавалася, колеры палатна павінны былі б прыглушана змоўкнуць. Аднак адбылося нечаканае: чырвоны, такі святочны і магутны пры дзённым асвятленні, саступіў месца сіняму, што раптоўна выявіў дзівосную глыбіню. Так можа чараваць толькі сапраўдны жывапісец, які адчувае жывую магію колеравых спалучэнняў.
Далей
|
Час для анёлаў
Быць казачнікам — вялікая адказнасць, асабліва калі твае творы прысвечаны самым значным падзеям у гісторыі чалавецтва. Сярод гэтых падзей вылучаецца Ражаство — свята Дзяцінства, якое чалавек аднойчы страчвае і куды ён потым усё жыццё спрабуе вярнуцца. Ціхае і радаснае адчуванне цуду быццам губляецца ў шуме вялікіх гарадоў і вялікіх хуткасцей. Як узнавіць сапраўдную святочную казку, як перадаць у мастацкіх вобразах яе вытанчаную, быццам крыштальную гармонію?
Далей
|
Райскі сад
ІІІ Нацыянальная выстава інсітнага (інакш кажучы, наіўнага) мастацтва, якая сёлета адбылася ў Віцебску, складвалася з двух раздзелаў: рэтраспектыўнага і сучаснага. Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці паказаў у сваёй выставачнай зале калекцыю твораў канца ХХ стагоддзя.
Віцебскі абласны краязнаўчы музей прадставіў работы 35 сучасных самабытных беларускіх мастакоў.
Далей
|
З глебы, а не з галавы
Як адрозніць работы таленавітых самавукаў ад кічу або мастацтва псіхічнахворых людзей? Ці ёсць дакладная мяжа, якая аддзяляе наіў
ад псеўданаіву, неапрымітывізму ці постмадэрнізму ды іншых накірункаў сучасных праектаў, напрыклад, канцэптуальнага мастацтва?
Далей
|
Дваццаць гадоў перамен
Дата падзення Берлінскай сцяны не выдзелена чырвоным колерам на старонках нашых календароў, ды і назаве яе не кожны. Тыя падзеі дваццацігадовай даўнасці ўспрымаюцца як звыклая дадзенасць. Аднак разбурэнне сімвала, што падзяляў свет на сацыялістычны і капіталістычны, мела мноства глабальных наступстваў.
Далей
|
Лялечнае шчасце
Цікавіцца жыццём заможных людзей не ў традыцыі беларускага дакументальнага кіно. Звычайна нашы рэжысёры звяртаюць увагу на зусім іншых персанажаў. Таму крыху нязвыкла было ўбачыць новы фільм Галіны Адамовіч «Дарагія лялькі», адметны сваім дабрадушна-філасофскім падыходам да багацця, багатых і іх нявінных капрызаў. У стужцы прымаюць удзел надзвычай забяспечаныя беларусы — шчодрыя аматары, жыццярадасныя эстэты — калекцыянеры эпатажна-дарагіх лялек аўтарскай вытворчасці.
Далей
|
Назад
|
|