Працэс Кастрычнік 2009г.
Краявід даўжынёю ў год
Што азначае для мастака ўласная выстава? Найперш гэта — прынцыповае зрушэнне кропкі позірку, калі паслядоўнае «перагортванне» твораў (адзін за адным — на мальберце, у папцы ці на маніторы) змяняецца радыяльным гледзішчам. Стоячы ў цэнтры экспазіцыі, творца можа ўбачыць цэльны кавалак свайго рэалізаванага жыцця.
Далей
|
Верасень 2009г.
Колер змагання — колер Перамогі
Ёсць такое старажытнае лацінскае выслоўе: «Inter armas tacent musae» — «Калі грукочуць гарматы, музы маўчаць». Зрэшты, так было ў гісторыі любой цывілізацыі. Калі ідзе вайна — не да муз, не да мастацтва, не да эстэтычных разважанняў. Але беларускае выяўленчае мастацтва, прысвечанае Вялікай Айчыннай вайне, на мой погляд, сцвярджае іншае.
Далей
|
Пра багацце чужое і сваё
Прэм’ерай спектакля «Чужое багацце нікому не служыць» Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета закрыў у ліпені мінулы сезон. Яна ж была паказана і на пачатку новага. У рэканструяваным будынку гэтая опера сталася менавіта першай паўнавартаснай прэм’ерай, а не аднаўленнем (як балет «Марная перасцярога»). Пастаноўку чакалі, яна выклікала неверагодную грамадскую цікавасць, спрэчкі, роздум.
Далей
|
Паветра і зямлі ўжо няма...
Разуменне ролі мастака істотна змянялася на працягу стагоддзяў. Сучаснаму чалавеку немагчыма ўявіць, што, напрыклад, у эпоху антычнасці творцу лічылі ўсяго толькі здольным рамеснікам. Уся праблема ў дыялогу «тэхна» і «архэ», з якіх складаецца мастацтва. Не толькі далучэнне духоўнага чынніка («архэ») да працы («тэхна»), але і яго дамінаванне мела вынікам наша цяперашняе разуменне ролі творцы.
Далей
|
Музы пакінулі сад. Назаўжды?
Выстава «Сад Венеры», пад знакам якой прайшоў амаль увесь чэрвень у мінскім Палацы мастацтва, мінула ціха і непрыкметна. Калі не лічыць некаторых забаўных дробязей. Так, у якасці прынады, на думку арганізатараў, павінна было паслужыць папярэджанне, што, маўляў, дзеці да 14 гадоў на экспазіцыю не дапускаюцца. Аднак падлеткі, якія прагнуць забароненага плода, не рваліся ў залы, каб паглядзець на «голых цётачак». І хоць «ню», якія запаланілі ўсе тры выставачныя плошчы, было аж занадта — больш за 200 прац, выстава не ўзбудзіла грамадскасці: ні эстэтычна, ні эратычна.
Далей
|
Жнівень 2009г.
Рух фарбы з хуткасцю вады
У Полацкай мастацкай галерэі адкрылася 2-я Міжнародная біенале акварэлі «Вада+фарба». У ёй прынялі ўдзел мастакі з Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі і Украіны. Мэта імпрэзы -- пазнаёміць гледача з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця акварэлі, паказаць своеасаблівасць нацыянальных школ. Куратар праекта -- дырэктар галерэі Ларыса Лысенка.
Далей
|
«Рабіце дабро», -- сказалі Чэхаў і тэатр
Ці ведаеце, паважаныя, што такое «крагі»? Так і ёсць. Не носяць іх ні ў жыцці, ні на сцэне. Крагі, яны ж -- гамашы, гетры. Такія вось накладныя халявы з засцёжкамі. У старых кніжках сцвярджаюць, быццам шыкоўны мужчынскі абутак. Крыху парыпвае, нагу робіць стройнай. Але ж такія вышукі з мінулых эпох сёння наўрад ці ўбачыш на тэатральнай сцэне. Запатрабавана тое, што прасцей. А тут, бачыш, маскоўскі рэжысёр пажадаў немагчымага. І яму падалі чаканае.
Далей
|
Пранікнёная мелодыя жалейкі
Марыя Ісаёнак увайшла ў беларускае мастацтва ў 1970-х, у час панавання «суровага стылю», але ўразіла ўсіх інтанацыяй сваіх твораў -- ціхай, рамантычнай і пранікнёнай мелодыяй жалейкі. Добра памятаю маладзёжную выставу 1983 года, дзе Марыя прадставіла кампазіцыю «Жанчына з дзіцем». Кожны з маладых аўтараў імкнуўся звярнуць на сябе ўвагу калі не вялікімі памерамі жывапіснага палатна, дык эфектнасцю кампазіцыі, маштабнасцю тэмы, вынаходлівасцю ў трактоўцы сюжэта. А невялікая па памерах карціна Ісаёнак выклікала здзіўленне.
Далей
|
Родныя рэчы
Работы Уладзіміра Хадаровіча прасякнуты спакойнай унутранай гармоніяй. У лірычных па настроі нацюрмортах мастака заўжды прысутнічае асаблівая эмацыянальная нота, якая хвалюе і заварожвае гледача.
Далей
|
Назад
|
|