Мой бацька, удзельнік вайны, згадваў… Ваенныя карэспандэнты добра ведалі -- калі бярэш матэрыял у байца, які толькі-толькі вярнуўся з бою, ён расказвае адно, праз паўгадзіны -- ужо не зусім тое, а ўвечары або назаўтра карціна можа ўзнікнуць абсалютна іншая. Напэўна, часткова гэта тычыцца і ўспамінаў.
У юнацтве яе называлі «дыпкур’ерам», у сталыя гады — «жалезным Феліксам», пазней — «рудым правадыром». Людзі нездарма прыдумляюць для сваіх блізкіх мянушкі. За валявы непахісны характар... За пафарбаваныя хной валасы... Але чаму «дыпкур’ер»? Аднойчы я пацікавілася гэтым у самой Ганны Браніславаўны і атрымала адказ: «Ні да якой дыпламатыі я не здольная. Кур’ер — таму што ў юнацтве заданні перадавала, пошту разносіла».