Крыж — вельмі ёмісты сімвал, яго контуры азначаюць складанае і адначасова простае злучэнне духоўнай вертыкалі і жыццёвай гарызанталі. Такім сімвалам уяўляецца мне жыццё Алы Бабковай: простым і ў той жа час неверагодна моцным.
Незадоўга да смерці Георгій Скрыпнічэнка (Жора — як называлі яго блізкія) пераслаў мне ў Лондан свой альбом. Гэты альбом — апафеоз яго жыцця і творчасці. Так атрымалася, што ў свой час мне давялося прысутнічаць пры стварэнні некаторых работ, там апублікаваных. Цяжкі фаліянт з цудоўным дароўным надпісам.
Сыходзіць вялікая эпоха народных мастакоў Міхаіла Савіцкага, Арлена Кашкурэвіча, Гаўрылы Вашчанкі ды іншых мэтраў, з імёнамі якіх знітаваны «залаты век» мастацтва Беларусі апошняй чвэрці ХХ стагоддзя. З іх адыходам мы перагортваем ці не самую значную старонку ў гісторыі гэтага перыяду. Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка з тае плеяды вылучаўся не толькі манументальнасцю свайго мастакоўскага бачання, але і чалавечым лёсам ды каласальным настаўніцкім даробкам.
Сышоў з жыцця геній, творчы даробак якога мы яшчэ доўга будзем узважваць.
Не стала народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, прафесара Арлена Кашкурэвіча.