Кропкі над «і» Красавік 2008г.
Фабрыка брэндаў
Паводле завядзёнкі савецкай пары, кожная з'ява, народжаная самім жыццём і ўжо маючая пэўную распаўсюджанасць, легітымнасць набывала толькі пасля таго, як ЦК КПСС і Саўмін СССР прымалі пастанову аб яе «далейшым развіцці». Так у нашай колішняй дзяржаве было і з дызайнам. Эстэтыка не можа абмінуць сваім уплывам такія важныя чыннікі цывілізацыі, як прамысловасць і гандаль. У той ці іншай форме супрацоўніцтва мастака з вытворчасцю і сумежнымі з ёю галінамі існавала заўжды -- і ва ўмовах самарэгулюемай рынкавай стыхіі, і пры планавай эканоміцы сацыялізму.
Далей
|
Ад народнага касцюма да «прэт-а-партэ»
Акадэмія мастацтваў з 1960-х гадоў стала вядучым цэнтрам у Беларусі па падрыхтоўцы дызайнераў адзення. Шэсцьдзесят пяць выпускнікоў за чатырнаццаць гадоў (да расфарміравання кафедры мадэлявання і мастацкага ткацтва) -- ці ж гэта не станоўчы вынік работы? Сёння большасць з ліку першых выхаванцаў -- вядучыя спецыялісты-мадэльеры.
Далей
|
Сакавік 2008г.
Наш вожык яшчэ не ў тумане
Перад тым, як распавесці пра творчасць, -- некалькі заўваг... Кажуць, што разумныя людзі вучацца на чужых памылках. Напэўна. Праўда, мне часцей даводзіцца сутыкацца з тым, што кожны наступае на свае граблі. І тут галоўнае, па маім меркаванні, каб хвароба не стала хранічнай. Вось таму ўрокі гісторыі і досвед суседзяў -- скарб неацэнны. Важна не толькі ведаць і бачыць, але і ўсведамляць, што за гэтым крыецца. Як заклікаў неўміручы Пруткоў: глядзі ў корань!
Далей
|
Крэатыў маладзёжнага мастацтва
У вялікай зале Палаца мастацтва ўсяго на дзесяць дзён была выстаўлена добрая сотня жывапісных і графічных работ, што лучыліся яскравым пазітывам. Карціны з коткамі і сабакамі, сонечнымі нацюрмортамі, русалкамі, талеркамі, рыбамі, пантофлямі, абстрактнымі кругамі і квадратамі -- усё гэта было аб’яднана адной ідэяй: прадставіць сучаснае маладзёжнае мастацтва. Аўтары выстаўленых твораў -- студэнты і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і іншых мастацкіх устаноў рэспублікі, сябры маладзёжнага аб’яднання Беларускага саюза мастакоў.
Далей
|
Люты 2008г.
Неарамантыка, экспрэсіянізм і псіхааналіз
Здаецца, зусім нядаўна тое было. На пачатку 1990-х у айчыннай культуры здарыўся сапраўдны оперны бум. На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі адна за адной з’явіліся пастаноўкі «Майстра і Маргарыты» Яўгена Глебава, «Князя Наваградскага» Андрэя Бандарэнкі, «Візіту дамы» Сяргея Картэса. Такім быў «адказ» нашых кампазітараў на тэктанічныя зрухі ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі.
Далей
|
Снежань 2007г.
Зашыфраваць і расшыфраваць
Калі Авіньён зрабіўся тэатральнай Меккай для французаў, дык для беларускіх прыхільнікаў тэатра гэткім жа знакавым горадам стаў Брэст. Такое параўнанне ўзнікае ў многіх, хоць дванаццаці міжнародным брэсцкім фэстам пакуль далёка да паўсотні авіньёнскіх. Знакаміты Жан Вілар казаў, што «Авіньёнскі фестываль -- гэта ідэя паэта». У сваю чаргу «Белая Вежа» -- ідэя Аляксандра Козака з ягонай неўтаймоўнай энергіяй і ўменнем пераконваць. Міхась Шавель заўсёды трапляе на другое месца, таму што ў ягонай уладзе -- лялькі, а гэтае мастацтва не такое маштабнае, як драматычнае. Але абодва надзвычай захоплены галоўнай вызначальнай рысай фестывалю -- гатоўнасцю да ўзаемнага творчага ўзбагачэння розных сцэнічных школ і накірункаў.
Далей
|
Фільмы-рыфмы ў канве «Лістапада»
Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» -- адна з нешматлікіх культурных акцый Беларусі, якая нарадзілася па ініцыятыве знізу і якую дзяржаўныя структуры падтрымліваюць на працягу многіх гадоў. Ля вытокаў першага фэсту ў 1994 годзе стаялі Беларускі саюз кінематаграфістаў і Канфедэрацыя саюзаў кінематаграфістаў (былы Саюз кінематаграфістаў СССР). Тады дзяржаўныя мужы і гарадскія ўлады глядзелі на толькі што народжанае кінадзіця з насцярожанасцю: гэта хто такі без дазволу? Але хутка ўсвядомілі, што аніякіх кукішаў у кішэнях арганізатараў няма, а сярод мэт -- адно толькі ўстаноўка на глядацкую радасць. У наступным годзе ўжо паспяхова дзейнічаў грамадска-ведамасны альянс (фестываль пачалі падтрымліваць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкам). З 2001-га «Лістапад» мае прэзідэнцка-ўрадавы статус, што пашырыла яго арганізацыйныя магчымасці (а ўвогуле -- пераўтварыла фестываль у рэспубліканскі кінакультурны феномен).
Далей
|
Кастрычнік 2007г.
Мадэляванне тэатральнага спектакля
Мая першая прафесія -- журналіст. Падчас вучобы не было больш сумнага занятку, чым рабіць макеты газетных палос. Доўгі час цяжка было зразумець, навошта маніпуляваць квадрацікамі, прамавугольнікамі, лінейкамі, шукаць шрыфты, прапаноўваць, напрыклад, вертыкальна-брусочна-асіметрычны тып вёрсткі, шукаць ілюстрацыйныя матэрыялы. Паважаны педагог з захапленнем тлумачыў, што гэта адзіны спосаб больш ярка і дакладна падаць змест газетнага нумара. Мы адчайна супраціўляліся патрабаванню дакопвацца да сутнасных характарыстык тых або іншых матэрыялаў, імкнуліся найхутчэй ствараць зручныя мадэлі, у якія можна ўціснуць што заўгодна.
Далей
|
Дарогу крэатыву!
У фестывальнай праграме «Панарамы» прадукт праекта On-line -- невялікія тэатральныя мініяцюры, створаныя цягам фестывалю, -- заўсёды стаяў асобна. На фоне пастановак «маларухомых» стацыянарных тэатраў, галоўны клопат якіх -- рэпертуарная стабільнасць дзеля аншлагаў і касавых збораў, нараджэнне за некалькі дзён міні-спектакляў успрымалася як маленькі, але рэальны тэатральны цуд!
Далей
|
Назад
|
|