Дзейныя асобы Верасень 2009г.
Інеса Душкевіч. Вобраз -- як космас
Святло рампы заўсёды выяўляла і ўзмацняла ўнутраную значнасць і душэўную сілу пяшчотных гераінь Інесы Душкевіч, глыбіню іх характараў, напал пачуццяў. У яе сцэнічных вобразах заўсёды адчувалася загадка. Большасці з іх былі ўласцівыя стрыманасць у выяўленні эмоцый, затоеная страснасць, замкнёнасць гордай і моцнай натуры, няздольнай прыніжацца і прасіць, хітрыць і выгадваць.
Далей
|
Жнівень 2009г.
Зоя Белахвосцік. Тэарэмы натхнення.
У размаітай, вялікай трупе Купалаўскага тэатра заслужаная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік існуе, здаецца, паасобна. У яе тут свой урадлівы культурны пласт, які актрыса ўпарта апрацоўвае. На ім вырастаюць дзівосныя выпеставаныя расліны -- яе сцэнічныя вобразы. Персанажы Зоі Белахвосцік -- як патомныя інтэлігенты: выштукавана-эмацыйныя, удала скроеныя. Іх напорыстай прыцягальнасці немагчыма не падпарадкавацца.
Далей
|
Ліпень 2009г.
Эгле Шпакайтэ: «Рух заўжды першасны...»
Яна -- прыма-балерына Літоўскага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Яе імя ведаюць нават тыя, хто мала знаёмы з літоўскім музычным тэатрам. Убачыўшы аднойчы яе вытанчаную, графічна дакладную пластыку і надзіва выразны твар, наўрад ці іх забудзеш.
Далей
|
Альгірдас Латэнас: "Тэатр -- гэта сур'ёзна"
У тэатральным кафэ літоўскага Маладзёжнага тэатра, якое, зрэшты, як і сам Вільнюс, патанала ў безразважнай квецені бэзу, мы ўтульна ўладкаваліся з Альгірдасам Латэнасам. У той жа момант у яго зазваніў тэлефон. Дырэктар Брэсцкага тэатра драмы і музыкі Аляксандр Козак запрасіў прыняць удзел у чарговым, чатырнаццатым па ліку міжнародным фестывалі «Белая Вежа». Адразу атрымаў згоду. Дый нядзіўна. У Брэсце вядомы літоўскі рэжысёр асабліва жаданы госць. Там заўсёды яго прымаюць з бурнай прыязнасцю.
Далей
|
Марыус Міндаўгас Дэніс: «Карціны нібы дзённыя сны…»
Апошняе дзесяцігоддзе ў літоўскім мастацтве прайшло пад знакам імклівай змены крытэрыяў і пластычных выяўленняў. За гады незалежнасці побач з афіцыйнымі з’явілася шмат прыватных галерэй. У іх, поруч з прадстаўнікамі «новага мастацтва», дэманструюць свае работы майстры сярэдняга пакалення, якія сёння найбольш актыўна займаюцца творчасцю. Сярод іх твораў вобразным сімвалізмам, выразным каларытам, экспрэсіўнай формай вылучаюцца графіка і жывапіс Марыуса Міндаўгаса Дэніса.
Далей
|
Рымантас Дыхавічус: «Хараство знікае… Як уратаваць хараство?»
Дваццаць два гады таму ў Савецкім Саюзе быў упершыню выпушчаны эратычны фотаальбом «Кветкі сярод кветак». Яго аўтар, знакаміты літоўскі мастак Рымантас Дыхавічус, апублікаваў здымкі аголеных натуршчыц на фоне прыроды, парушыўшы ўсе тагачасныя эстэтычныя табу. Гэтае выданне і сёння лічыцца ўзорам фотаграфікі вышэйшага класа, гімнам юнацтву, яго квітнеючай прыгажосці і марам.
Далей
|
Эймунтас Някрошус: "Трэба жыць, трэба працаваць..."
Калегі называюць яго Майстрам. Усё наўкол ахутана атмасферай павагі і прызнання. І легендамі, што натуральна для тэатральнага рэжысёра, кожны спектакль якога цягам амаль трыццаці гадоў выклікае незвычайную цікавасць у публікі ва ўсім свеце.
Далей
|
Эмілія Пранскутэ:«Чакаю, калі надыдзе свята»
Каб зразумець тонкасці і асаблівасці тэатральнага працэсу ў Літве і ў Беларусі, трэба, як ні дзіўна, шукаць кропкі перакрыжавання. Пры гэтым немагчыма абмінуць увагай актрысу Нацыянальнага тэатра імя М.Горкага Эмілію Пранскутэ. Яе імпульсіўна-сакавітыя сцэнічныя вобразы захапляюць гледачоў самымі нечаканымі мадуляцыямі. У кожнай ролі актрыса ўпэўнена адпавядае нашым уяўленням пра першакрыніцу, зіхаціць і трапеча фарбамі.
Далей
|
Артурас Блотніс: «Містыка… і бясконцасць майго горада»
Белыя палацы, лабірынты вузкіх вулачак, закрытыя дворыкі, здаецца кожны з іх вабіць сярэднявечнымі таямніцамі, помнікі готыкі, рэнесансу, барока, занесеныя ў Спіс сусветнай спадчыны, -- усё гэта Вільнюс. Ля зліцця рэк Нярыс і Вільняле знаходзіцца сэрца Літвы і яе сталіцы -- Кафедральны сабор, побач ансамбль Вільнюскага ўніверсітэта, адноўлены Палац вялікіх князёў… Аднак сённяшні Вільнюс не абмяжоўваецца старым местам. Узведзены шматпавярховы урбаністычны цэнтр, рэканструююцца старыя і будуюцца новыя мікрараёны. Сучасныя гмахі вельмі тактоўна і пісьменна ўпісваюцца ў навакольнае асяроддзе, не змяняючы і не парушаючы агульны выгляд Вільнюса. У гэтым ёсць і вялікая заслуга галоўнага архітэктара горада Артураса Блотніса.
Далей
|
Назад
|
|