Дзейныя асобы Сакавік 2010г.
Уладзімір Цэслер. Трынаццаты з ХХ?
Апошні раз я быў у творчай студыі Уладзіміра Цэслера і Сяргея Войчанкі ў самы разгар іх працы над праектам «Дванаццаць з ХХ». Майстэрня ўяўляла сабой несусветны хаос бунтуючай стыхіі. Груды металу, дрэва, пластмасы, кнігі, альбомы, чарцяжы, фотаздымкі, кампрэсар, зварачны апарат, ціскі, дрылі, кілбаса, кафейнік, попельніца, пахі хімрэактываў, гарэлага, парфумы і многае іншае, што мела непасрэдныя адносіны да справы і не мела іх.
Далей
|
Таццяна Старчанка. Чалавек-аркестр
У асяроддзі тых, хто трывала звязаны са сферай акадэмічнай музыкі (ад выканаўцаў, кампазітараў, адміністратараў да публікі), існуе цвёрдае перакананне, што філарманічныя канцэрты класічнага накірунку прадаць цяжка або немагчыма.
Далей
|
Люты 2010г.
Студзень 2010г.
Алесь Ксяндзоў. Лінія — след душы
Вонкавае і ўнутранае ў асобе мастака Алеся Ксяндзова зліта арганічна. Стыль і энергетыка твораў, дынамізм і нечаканасць зменаў почырку дыктуюцца яго асаблівай мастацкай логікай і вольнасцю ўнутранага свету. Іх гармоніяй. На кожным этапе свайго развіцця ён новы і непазнавальны. Але рух лініі выдае яго. Як майстар віртуознага і адначасова энергічнага выяўлення сваіх глыбокіх станаў, творца застаецца верным сабе.
Далей
|
Галіна Букаціна.На белым аркушы жыцця
Вядомы крытык Георгій Колас некалі назваў півонямі
і вяргінямі жанчын Коласаўскага тэатра. Небеспадстаўна заўважыўшы, што менавіта на гэтай сцэне працуюць самыя прыгожыя актрысы ў Беларусі. У той час гэта не было дзяжурным кампліментам ці актам звычайнай ветлівасці.
Працаваць на падмостках Беларускага тэатра імя Якуба Коласа лічылася прэстыжным. Пасля заканчэння тэатральна-мастацкага інстытута ў Купалаўскім заставаліся адзінкі. Затое ў Коласаўскім, паводле пануючага «астаткавага прынцыпу», збіраліся лепшыя. Галіна Букаціна прыйшла сюды на пачатку 1980-х — з юнацтва і назаўжды.
Далей
|
Снежань 2009г.
Генадзь Шутаў. Прага цішыні
«Упарта і дакладна думай над кожным атамам рэчы, якую ствараеш», — вучыў некалі Павел Філонаў, вылучыўшы крытэрый «зробленасці» як вышэйшую адзнаку мастацкай вартасці твора. Пры гэтым «зробленасць» разумеецца не проста як рамеснае майстэрства, а як поўная cкіраванасць усіх духоўных сіл мастака на творчы працэс. Менавіта за гэтыя якасці — высокі прафесіяналізм і заглыбленасць у штодзённую працу — шануюць калегі Генадзя Шутава. На фоне сучасных эксперыментаў з формай акварэлі майстра вылучаюцца сваёй традыцыяналістычнасцю і грунтоўнай зробленасцю.
Далей
|
Лістапад 2009г.
Сяргей Лішчэнка. Дырыжор і асветнік
Магілёўшчына заўжды мела даўнія і моцныя музычныя традыцыі. У XVI стагоддзі навучанне харавым спевам было адной з асноўных дысцыплін у школах пры праваслаўных брацтвах. У XVII стагоддзі Магілёўская брацкая друкарня выдавала нотныя зборнікі. Пазней у Шклове існаваў прыгонны тэатр графа Зорыча, дзе меліся спевакі, інструменталісты, хор. З нагоды сустрэчы імператрыцы Кацярыны ІІ у Магілёве выступала італьянская опера і прыдворная капэла, выпісаная графам Чарнышовым з Пецярбурга. На мяжы XVIII і XIX стагоддзяў у чачэрскім тэатры Чарнышова працаваў
прыгонны аркестр.
Далей
|
Кастрычнік 2009г.
Аксана Волкава. Абранніца лёсу
Чым патлумачыць тую акалічнасць,што жанр оперы, маючы неверагодны мастацкі, музычны, выяўленчы патэнцыял, аказваецца не запатрабаваным значнай часткай публікі? На маю думку, шырока распаўсюджаны некалькі оперных «фобій»: глядач баіцца, што спектакль будзе вельмі доўгім і незразумелым. А значыць, несучасным і неактуальным... Але той, хто сёлета бачыў праект «Опера-мадэрн», паказаны па тэлеканале АНТ у межах фестывалю «Музычныя вечары ў Мірскім замку», пераканаўся, што гэты від мастацтва можа быць і сучасным, і яркім,і хвалюючым...
Далей
|
Назад
|
|