Залатыя старонкі гісторыі
Тэатр, чые лепшыя спектаклі ўваходзяць у скарбніцу айчыннай тэатральнай культуры, адзначае сваё 75-годдзе. Ягоным заснавальнікам стаў акцёр і рэжысёр Уладзімір Кумельскі, які з рускай трупай у дваццаць восем чалавек у першай чвэрці мінулага стагоддзя абаснаваўся на Беларусі. Статус Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра сцэнічны калектыў атрымаў у 1932 годзе -- і надалей цягам многіх дзесяцігоддзяў узрушаў, захапляў, расчароўваў і радаваў гледачоў. На ягоных падмостках запальваліся і набіралі моц новыя зоркі. Гісторыя айчыннага сцэнічнага мастацтва неадлучная ад ягоных здзяйсненняў.
Немагчыма згадаць кожнае вартае ўвагі прозвішча, кожны адметны твор. Але ў гісторыі кожнага знакамітага калектыву ёсць асаблівыя спектаклі -- спектаклі-легенды, якія працягваюць жыць ва ўспамінах сучаснікаў, нататках тэатразнаўцаў, рэдкіх архіўных фотаздымках. Гэта найкаштоўнейшая крыніца, у якую мы сёння паспрабуем зазірнуць, перагортваючы залатыя сторонкі гісторыі Рускага тэатра. Каб памятаць...
Далей