Тэма нумара Снежань 2008г.
ДЭМАГРАФІЯ ТВОРЧАСЦІ-3
Бытуе досыць устойлівае меркаванне, што кожнае новае пакаленне спавядае ў творчасці «ўласную рэлігію», існуе ў асобнай, абумоўленай зменлівымі рэаліямі сістэме эстэтычных каардынат. Ці слушна так лічыць? Ці ёсць яны — вечныя каштоўнасці, непадуладныя павевам часу?
Далей
|
Лістапад 2008г.
Пакуль мы жывыя
Гэтая гутарка адбылася ў дзень прэм’еры стужкі Сяргея Сычова «Пакуль мы жывыя...». Назва новай беларускай карціны цалкам адпавядала настрою ўдзельнікаў размовы. Кіно па-ранейшаму застаецца «найважнейшым з мастацтваў», але беларусы стабільна аддаюць перавагу замежнай кінапрадукцыі. Што замінае айчынным вытворцам завалодаць увагай роднай аўдыторыі? Якія праблемы стаяць перад беларускім кіно? На гэтыя пытанні спрабавалі адказаць эксперты «Мастацтва» падчас размовы, якую вёў кінакрытык Антон Сідарэнка.
Далей
|
Сакавік 2008г.
Антаганізм, суіснаванне, узаемапранікненне. Традыцыя і авангард у музыцы
Узаемаадносіны традыцыі і авангарда -- пытанне глабальнае, якое дазваляе разважаць і пра многія (калі не ўсе) іншыя праблемы нацыянальнай музыкі; гэта -- своеасаблівы водападзел. Ёсць кампазітары, якія па сваім мысленні, па мове і выбары выразных сродкаў бліжэй да традыцыі. Ёсць тыя, хто бліжэй да авангарда. Цягам многіх гадоў можна назіраць сапраўдны, непрымірымы антаганізм паміж імі. Цікава: ці могуць у прынцыпе памяркоўна ставіцца адзін да аднаго творцы, якія спавядаюць розныя мастацкія прынцыпы? Хто з іх бліжэй да ісціны? За кім будучыня, за кім перспектыва? Гэтыя пытанні зрабіліся асновай гутаркі за "круглым сталом", які правяла рэдактар аддзела часопіса Таццяна МУШЫНСКАЯ
Далей
|
Люты 2008г.
Гульні розуму ці пошук універсалій? З рэдакцыйнага «круглага стала»
Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму тэорыя мастацтваў не мела ў нас магчымасці паўнавартасна развівацца. У часы БССР мастацтвазнаўства разглядалася як рэгіянальны праект, і працы па тэорыі не надта ўхваляліся, гэта прэрагатыва аддавалася Маскве. Надзённымі праблемамі нашага мастацтвазнаўства найперш былі збіранне і «парадкаванне» мастацкай спадчыны. Сёння -- час іншы. І для самога мастацтва, і для развіцця яго тэорыі. Сёння распрацоўка канцэптуальных кантэкстаў, якія вызначаюць сучаснае ўспрыманне і асэнсаванне мастацтва, -- запатрабаваная, надзённая задача, вырашаць якую мусіць найперш тэорыя.
А што яна сабою ўяўляе, тэорыя мастацтваў у нас і ў сённяшнім свеце? Чым яна займаецца? Што высвятляе і што сцвярджае? Якія яе здабыткі і ўплыў на мастацкія працэсы? Пытанні гэтыя і падказалі ідэю рэдакцыйнага «круглага стала». Сабрала суразмоўцаў за ім і вяла гаворку рэдактар аддзела часопіса Алеся Белявец.
Далей
|
Аляксандр ЛАКОТКА: Грунтоўна і ўсебакова…
Фундаментальныя тэарэтычныя даследаванні, якія праводзяцца ў нашым інстытуце, становяцца грунтоўнай асновай для практычных рэкамендацый творчым саюзам, мастакоўскім суполкам, асобным мастакам і творчым дзеячам. Гэта аксіёма, што тэорыя павінна ляжаць у аснове любых практычных ініцыятыў.
Далей
|
Вера ПРАКАПЦОВА: Кантэкст асэнсавання
У беларускім мастацтвазнаўстве да нядаўняга часу ішло назапашванне гістарычнага матэрыялу. Сёння відавочным становіцца неабходнасць тэарэтычнага асэнсавання -- вывучэнне жанравых, стылёвых і стылістычных асаблівасцей, формаўтварэння, родавых і відавых характарыстык.
Далей
|
Вячаслаў ІВАНОЎСКІ: Час падсумоўваць
Як накірунак навукі мастацтвазнаўства стала развівацца ў Беларусі толькі з сярэдзіны ХХ стагоддзя. Да гэтага, у 20-я гады, існаваў Інбелкульт, выходзілі працы БДУ -- менавіта тады пачалося назапашванне гістарычнага матэрыялу. Але не сабраўшы ўвесь факталагічны матэрыял, вельмі цяжка было казаць, што мы гатовыя займацца распрацоўкай тэарэтычных праблем сучаснага мастацтва.
Далей
|
Назад
|
|